Перайсці да зместу

Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917)/Статут

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пастанова Часовага Ураду аб зацьвярджэньні раздзелу I Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (Раздзел першы)
Дакумант
Аўтар: Часовы ўрад Расеі
1917 год
Пераклад: Зміцер Жылуновіч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Статут аб выбарах у Устаноўны Збор.


РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ.


ЧАСТКА I.

Агульныя палажэньня.

1. Устаноўны Збор складаяцца з сябрукоў, якія выбіраюцца, жыхарамі праз агульная, ля мужчын і кабет, і роўная выбарчае права, выбіраць простыми выбарамі і патайною галасоўкаю з ужываньням прапарцыанальнаго прадстаўніцтва.

2. Ля таго, каб зрабіць выбары у Устаноўны Збор, закладаюцца гэткія выбарчыя вакругі:

Губэрні: Алтайская, Архангельская, Летраханская (з далучэньням да яе аймака Церскай вобласці, ў яком жывуць каўмыкі і з адлучэньням тых зямлёў, на якіх жывуць вандруючыя каўмыкі з Каўмыцкаго Стэпу і кіргізы з Сярадковай Гарды), Бесарабская, Вітэбская, Уладымярская, Валагоцкая, (за вылучэньням занятых ворагам частак), Вароняжская, Вяцкая, Кацярынаславская, Янісейская (з далучэньням к ёй тых расейскіх грамадзян, якія жывуць у Уранхайскум краі), Іркуцкая, Казанская, Калужацкая, Кіяўская, Кастрамская, Курская, Ліхлянская) з далучэньням нязабраных ворагам частак Курдянскай губ.), Мінская (бяз забраных ворагам частак і з далучэньням да яе нязабраных ворагам мейсцоў Вілянскай і Ковянскай губ.), Магілёўская, Маскоўская (бяз гораду Масквы), Наўгароцкая, Алонецкая, Аранбурская, Арлоўская, Пэнзанская, Пэрмская, Петраграцкая (бяз гор. Петраграду), Падольская, Палтаўская, Пскоўская, Разанская, Самарская, Саратаўская, Сімбірская, Смаленская, Стаўропальская (з далучэньням да яе Каранагойскаго прыстаўства, якое уходзіць у Церскую вобласць), Таўрычаская, Тамбоўская, Цьвярская, Табольская, Томская, Тульская, Уфімская, Харкаўская, Херсонская, Чарнігаўская, Аслянская і Яраслаўская і вобласці: Войску Данскога, Забайкальская, Закаспіцкая (бяз Мангышлакскаго павету, але з далучэньнам тых валасцёў яго, у якіх жывуць туркмены), Камчацкая, Самарканская, Сямірэчанская, Сыр-Дар‘інская (бяз Аму-дар‘інскаго атдзелу), Тургайская, Уральская (з далучэньням да яе Мангтышлакскаго павету Закаспіцкай вобласці, апроч тых валасцёў гэтаго павету, у якіх жывуць туркмены), Фэрганская і Якуцкая-кожная дае адну выбарчую вакругу.

Сталіцы-Масква, і Петраград-даюць ад сябе кожная асобную выбарчую вакругу.

Апроч гэтаго складаюцца выбарчыя вакругі — Аму-Дар‘інская — у складзі Аму-Дар‘інскаго атдзелу, Сыр-Дар‘інскай вобласці, Закаўказская — у складзі губэрняў: Бакінскай, Лізаветпольскай, Кутаіскай, Ціфліскай, і Ярыванскай, вобласцёў Батумскай і Карскай і вакруг Сухумскай і Закатальскай, Кубанская-Чорнаморская — у складзі Кубанскай вобласці і Чарнаморскай губ., Церская-Дагястанская — у складзі вобласцёў Церскай, бяз Каранагойскаго прыстаўства і аймака, у яком жывуць каўмыкі і Дагястанскай, Стэповая — у складзі вобласцёў Акмалінскай і Сямішалацінскай, Ардынская — у складзі частак Астраханскай губ., Сярадковай Гарды, дзе жывуць вандруючыя каўмыкі, Прыамурская — у складзі вобласцёў — Амурскай, Прыморскай і Сахалінскай, Прыкаспіцкая — у складзі тых частак Астраханскай губ., дзе жывуць вандруючыя каўмыкі і вакругі Кітайскай Усходняй чугункі — у складзі зямлі, узятай пад гэту чугунку.

Лік сябрукоў Устаноўнаго Збору, якія павінны быць выбраны ат кожнай вокругі, устанаўляяцца асобна.

Ля падачы галасоў выбарчыя вакругі падзяляюцца на выбарчыя вучасткі.


ЧАСТКА II.

Аб выбарчым праву.

3. Правам выбараў у Устаноўны Збор карыстаюцца усе расейскія грамадзяне, як мужчыны так і кабеты, якім будзя да дню выбараў 20 гадоў.

Прыметка: Салдаты і усе, што служаць на ваеншчыне, маюць права выбіраць, калі яны да дню выбараў будуць равеснікамі па гадох забраным у апошні прызыў навабранцам.

4. Выбіраць ня будуць тыя, якія па закону прызнаюцца памешанымі або няпрытомнымі, а так сама глухія-нямкі, над якімі ёсць апека.

5. Ня маюць права выбіраць:

1) тыя, якія прыгавораны судамі, калі гэты прыгаворы увайшлі у сілу і калі віноўным раней таго ня вярнулі правоў маётнасці:

а) прыгавораныя на катаржныя работы — пакуль ня міне дзесяці гадоў пошля атбыцця кары,

б) да высылкі на пасяленьня, да атдачы у арыштанскія роты, і засаду у вастрогі і крэпасці з атабраньням ад яго, альбо памяньшэньням яго правоў маетнасці, — пакуль ня міне пяць гадоў пошля атбыцця кары.

2. Засуджаныя за кражу, апроч у перад дагледжануй у п. 2 стацьі 171. Статуту аб карах, якія накладаюцца міравымі судзьямі (Св. зак. т. XV, выд. 1914 г.), за машэнства, за прысвой, альбо за растратак давераннаго дабра, апроч таго растратку, аб яком гавора стацьця 177 другое часткі таго ж самаго Статуту і стацьця 165 (па Прац. 1919 г.) Улажэньня аб карах Крымінальных і Справіцяльных (Св. Зак., т. XV); за патай украдзянаго, за куплю, або за тоя, што возьмя у заклад у каго-небудзь ля якога-кольвек скарыстаньня таго, што ведая сам, што яно крадзяная; за падлог, за пазычкарства, за браньня і дачу хабароў, а так сама за зводніцтва і за патвору распуству (Св. Зак., т. XV, Крым. Улаж., выд. 1909 году, ст. 524—596, 5261, 527 і 529), а на агул за усе тыя справы, якімі можна пабракаваць свабодзя і справяльнасці выбараў у законадаўчыя установы і мейсцовыя канцыляр‘і па самаўпраўленью. — датуль, пакуль ня міне трох гадоў пошля адбыцця кары.

3. Пазычкары, якія ня маюць чым атдаць, калі яны прызнаюцца, судовымі прыгаворамі, увайшоўшымі у сілу, знарочыстымі банкротамі — на працягу трох гадоў пошля вынясянаго судом гэтаго прызнанья.

4. Служачыя на ваеншчыня, якія самахоць уцяклі з войску (пас. Часов. Прав. 26 мая 1917 г., Збор узак., ст. 683, і прык. арміі і фльоту 31 маю 19177., № 17), апроч тых, якія да тэрміну абжалаваньня выбарчых спіскаў (ст. 82), будуць магчы падаць патрэбная удаставярэньня, альбо іх адлучка будзя прызнана за уважную, альбо будуць мець адметку, што далейшаю пошля зроблянай віны слаўнаю службаю, іх віна выкупляна, ці пакажуць судовы прыгавор, у яком будзя абгаворана, што атдайца яго судом апраўданы, або прысуджан к гэткай кары, якая правоў ня губіць.

6. Служачыя на ваешчыня, незалежна ад припадкаў, абгавораных у папярэднюй (5) стацьці губяць правы выбіраць так сама і у тых прыпадках, калі прыгаворамі судоў, увайшоўшых у сілу к часу выбараў, яны прызнаюцца вінаватымі у праступных справах, аб якіх гаворыцца і якія караюцца часткаю трэцьяю 162 стацьці і стацьцёю 163. Ваеннаго Статуту аб Карах (Св. Ваен. Паст. 1869 г., ки. XXII, выд. 4) і часткаю трэцьяю стацьці 162 і стацьцёю 163 Ваенна-Марскога Статуту аб Карах (Св. Мар. Пас., кн. XXI, выд. 1915 г.), а так сама і у справах, спадобных гэтым, абгавораных у стацьці 1651; Войскаваго Статуту аб Карах і адметкаю да стацьі 165 Ваенна-Марскога Статуту аб Карах, калі толькі вінаваты дабрахоць ня папоўніў прагулянаго і растрачанаго ім (Св. Ваен. Пас. кн. 1915 г., кн. XXII выд. 4, ст. 168 і Св. Мар. Паст., кн. XVI, выд. 1915 г, ст. 167), так сама, калі с часу атбыцьця ім кары не мінула трох гадоў.

Тыя ж ад служачых на ваеншчыня, якім атерочана да сканчатку вайны панясці наложаныя (ст. 5 і 6) судам кары, ня губяць правоў выбіраць.

7. Права выбіраць у кожнум выбарчум вучастку маюць толькі тыя, якія запісаны у выбарчы спісак гэтаго вучастку.

8. Права ж быць выбраным у кожнуй выбарчуй вакрузі мая кожны чалавек, які карыстаяцца правам выбіраць (ст. 3—6), хоць бы ён быў запісан у выбарчы спісак ад другой вакругі, альбо і зусім ня быў запісан у выбарчы спісак.

9. Ня дапускаюцца да выбараў тыя з запісаных у выбарчыя спіскі людзей, якія к часу пачатку работы аб выбарах страцяць выбарчая права, (ст. 4—6), а так сама і тыя, у якіх к намечанаму тэрміну будзя аднята свабода, альбо хто судовымі прыгаворамі, увайшоўшымі у законную сілу, ці па прычыні пацягу іх судовым начальства да суду, як вінаватых у якім-кольвек праступку, калі выбяруць якую-небудзь кару, каб яна заменьвала ім трыманьне іх пад вартаю.

10. Раднякі котлішчу, з якога выходзілі цары ля Расеі, ня можуць ні выбіраць ні быць выбранымі ў Устаноўны бор.


ЧАСТКА III.

Аб установах, якія кіруюць справамі выбараў у Устаноўны Збор.

11. Кіраўніцтва справамі выбараў узложваяцца на:

1) Усерасейскую, вакружныя, сталічныя, паветавыя і гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор, каміс‘і і вучастковыя выбарчыя каміс‘і і,

2) гарацкія і пасёлкавыя управы і валасныя земскія управы.

12. Усерасейская па выбарах у Устаноўны Збор каміс‘я знайходзіцца пры Часовым Урадзі. У склад яе вайходзюць: старшы, якога намечвая Часовы Урад, і пятнанцаць сябрукоў, намечваямых Часовым Урадам па даводу Асобае Парады ля загатоўкі праэкту Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор.

Прыметка: Пры разгляданьню пытаньняў, датыкаючых асобных грамадак і сартоў выбарчых: ат розных народнасцяў, падкрайных мейсцоу і г. д., у засяданьня Усерасейскай каміс‘і па справам аб выбарах у Устаноўны Збор запрашаюцца с парадчым голасам прэдстаўнікі ад гатых грамадак і сартоў выбарчых.

13. На Усерасейскую па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’ю узложваяцца:

1) Агульная сочка за ходам выбараў у Устаноўны Збор ды абрада спосабаў, патрабуямых, каб ускорыць выбары;

2) апрацаваньня агульных настаўленьняў, якія зацьверджваюцца, Часовым Правіцяльствам, у папаўненьня і пашырэньня як цяперашняго Статуту, так сама і Наказу, аб ужываньню гэтаго Статуту;

3) загатоўка спіску людзей, выбраных Сябрукамі Устаноўнаго Збору, і

4) прыняцьце рады к распрацаваньню палічоных і іншых данных аб выбарах у Устаноўны Збор.

14. Усерасейская па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’я перадае у Устаноўны Збор, як ён атчыніцца, атрыманыя ат вакружных і сталічных па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’яў усе запісы, датыкаючыя спраў выбараў.

15. Вакружная па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’я закладаяцца у кожнуй выбарчуй вакрузі і ёсць пад кіраўніцтвам старшога з губарскаго (вобласнаго) земскаго збору, альбо яго заменьваючаго, з таварыша старшога у вакружным суду па упраўнічаму атдзелу альбо яго заменьваючаго, з двух сябрукоў па выбару гарацкое управы губэрскаго (вобласнаго) гораду і двух сябрукоў па выбару губэрскаю (вобласнаю) земскаю управаю.

Апроч гэтаго у склад каміс’і, калі надойдзя абгавораны стацьёю 52 тэрмін, у вайходзяць на правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнай грамадкі выбарчых, якія пададуць свой спісак кандыдатаў (ст. 45).

16. На вакружныя па справам аб выбарах у Устапоўны Збор каміс’і узложваяцца: 1) сачыць, каб у свой час закладаліся і пачыналі работу паветавыя і гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’і, 2) зацьверджаць размеркаваньня выбарчых вучасткаў па даводу паветавых і гарацкіх па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс’яў і разглядаць усе, якія будуць паданы заявы аб няспраўднасцях, якія будуць дапушчаны пры гэткум размеркаваньню, 3) апрацоўваць і абвешчаць да агульнае вядомасці той дзень, у які гарацкія і пасёлкавыя управы і валасныя земскія управы пачынаюць загатоўку выбарчых спіскаў, сачыць затым, каб у свой час гэты спіскі былі загатоўляны і выстаўляны ля агульнаго абгляду, 4) прымаць і разглядаць спіскі кандыдатаў, ставіць на гэтых спісках нумэры, выстаўляць іх ля агульнаго абгляду і перадаваць аб спісках у паветовыя і гарадкія па справам аб выбарах ў Устаноўны Збор каміс‘і, гарацкім і паселкавым управам і валасным земскім управам і вучастковым выбарчым каміс‘ям, а так сама абвешчаць да агульнаго павядамленьня (вядомасці) аб вышаўшых злучэньнях спіскаў, 5) распаражацца загатоўкаю выбарчых кабэртаў, выбарчых дыдуляк і п. г. альбо ускладаць усе гэта на паветовыя і гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і, б) падлічваць галасы па вакрузі, абрахоўваць скуткі выбараў і абвешчаць аб гэтум да агульнай вядамосці, 7) выдаваць сябрукам Устаноўнаго Збору паложаныя удаставярэньня аб выпаўшым выбару, 8) перадаваць усе атрыманые імі справы аб выбарах у Усерасейскую па справам аб выбарах у Устаноўны Збор Каміс‘ю і 9) распаражацца грашмі, атпушчанымі на справы выбараў па гэтуй вакрузі.

17. Паветавая па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘я складаяцца з старшога, упраўнічаго судзьі, з двух міравых судзёў па выбару ад міравога з‘езду, альбо заменьваючэй з‘езд установы, з двух сябрукоў па выбару паветавай земскай управы і здвух па выбару мейсцовай гарацкой управы.

Апроч гэтаго пры разгляду у каміс‘і спраў, абгавораных у п. 1—3, 5 і 6 стацьці 19, у склад каміс‘і, калі надыдзя абгавораны стацьёю 52 тэрмін, у вайходзюць на правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнай грамадкі выбарчых, якія пададуць своі спісак кандыдатаў і дадуць свайго прэдстаўніка, яке і будуць належыць даўлученьня у склад узятае каміс‘і (ст. 45).

18. У губэрскіх (вабласных) гарадох і гарадох, ў якіх лічыцца больш чым підзісят тысячаў жыхароў эакладаюцца асобыя гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і. Гэты камісіі складаюцца пад старшынством сябрука вакружнога суду, па выбару гэтаго суду, з двух міравых судзеў па выбару міравога з‘езду альбо заменьваючэй яго установы, із чацьвярых сябрукоў па выбару мейсцоваю гарацкою управаю.

Апроч гэтаго, пры разгляданьню гарацкімі па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘ямі спраў, абгавораных у пунктах 1—3, 5 і 6 стацьці 19, у склад каміс‘і, калі надыдзя тэрмін, у вайходзюць на, правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнай грамадкі выбарчых, якія пададуць свой спісак кандыдатаў і дадуць свайго прэдстаўніка, які і будзя належыць да улучэньня у склад абгавораны стацьёю ўзятай каміс‘і (ст. 45). У склад паветовых па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘яў якія знайходзяцца у адмечаных у гэтуй (18) стацьці гарадох, замест сябрукоў ат гарацкое управы, у вайходзяць сябрукі па выбару паветавае земскае управы.

19. На паветавыя і гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і узложваяцца 1) сачыць, каб у свой час закладаліся і распачыналі работу вучастковыя выбарчыя камісі, 2) дастаўляць У вакружную па справам выбараў у Устаноўны Збор каміс‘ю аб размяркаваньню павету ці гораду на выбарчыя вучасткі, 3) сачыць, каб у свой час былі загатоўляны выбарчыя спіскі і выстаўляны ля агульнаго абгляду, 4) разглядаць пратэсты і скаргі на загатоўку выбарчых спіскаў, так сама на іншыя няспраўдныя дзеі гарацкіх пасёлкавых упраў і валасных земскіх ўпраў, 5) прымаць спосабы да павядамленьня выбарчых аб спісках кандыдатаў, 6) абраховываць лік паданых у павеці і горадзі за спіскі кандыдатаў галасоў і 7) перадаваць усе запісы спраў выбараў у вакружную па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘ю.

20. У Петраградзі і у Москве закладаюцца сталічныя па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і.

Гэтыя каміс‘і складаюцца пад старшынствам гарацкога галавы, альбо яго заменьваючаго, з таварыша старшога вакружнага суду па упраўнічаму атдзелу альбо яго заменьваючага, з двух сябрукоў гэтаго атдзелу па яго выбару, з двух міравых судзеў па выбару сталічнаго міравога з‘езду і з пяці сябрукоў па выбару гарацкое управы.

Апроч гатаго, пры разгляду спраў, атданых пад кірунак сталічных па справам выбараў у Устаноўны Збор каміс‘яў, за вылучэньням спраў, абгавораных у пункці 4 стацьці 19, ў склад каміс‘і, калі надыдзе абгавораны стацьёю 52 тэрмін, у вайходзяць на правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнае грамадкі выбарчых, якія заявяць свой спісак кандыдатаў (ст. 45).

Сталічным па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘ям прысвойваюцца правы і абавязкі, узложэнныя гэтым Статутам, як на вакружныя, так і на гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і.

21. Вучастковая выбарчая каміс‘я складаяцца з выбіраных гарацкою ці пасёлкаваю управаю альбо валасною земскаю управаю чацьвярых сябрукоў, у том ліку старшога і пісара.

Апроч гэтаго у склад каміс‘і у вайходзяць на правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнае грамадкі выбарчых, якія заявяць свой спісак кандыдатаў і дадуць свайго лрадстаў ніка які і будзя належыць да улучэньня ў склад узятай камісі (ст. 45).

22. На вучастковыя выбарчыя каміс‘і узложваяцца прыняццё і пачатковае падлічэньня выбарчых цыдуляк у гэтум выбарчум вучастку.

23. Установы мейсцоваго упраўленьня і самаўпраўленьня павінны даваць падмогу каміс‘ям па справам аб выбарах у Устаноўны Збор і вучастковым выбарчым каміс‘ям, каб гэтыя камісі выпаўнялі узложаныя на іх гэтым Статутам абавязкі.

24. Усялякія акты і паперы, зробляныя ля спраў аб выбарах у Устаноўны Збор, як тыя, якія належыць падаваць урадным, судавым, упраўнічым і грамадзянскім установам і чыноўнікам усіх кіраўніцтв іпрыеўстваў, так і тыя, што выдаюцца усімі гэтымі установамі і чыноўнікамі, звальняюцца, ат гэрбаваго і іншых збораў.


ЧАСТКА IV.

Аб выбарчых спісках.

25. Ля справы выбараў у Устаноўны Збор, загатаўляюцца спіскі выбарчых асобна па кожнаму выбарчаму вучастку:

Ніхто ня можа быць улучан у выбарчае спіскі, больш, ніш па вадным, вучастку.

26. Загатоўка выбарчых спіскаў узложваяцца на гарацкія і прысёлкавыя управы і на валасныя земскія управы, да якіх гэта належыць.

27. Дзень, у які гэтыя управы (ст. 26) павінны узяцца за загатоўку выбарчых спіскаў, вырахоўваяцца ля усей вакругі распараджэньням вакружнае па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і і абвешчаяцца да агульнае свядомасці спосабам, які найбольш забяспечывае шырокае павядамленьня аб гэтым жыхароў.

28. У выбарчы спісак вучастку заносяцца маючыя правы выбіраць грамадзян, якія жывуць у гэтум вучастку да дню пачатку загатоўкі выбарчых спіскаў, хоць бы яны знаходзіліся у часовуй адлучца з гэтаго вучачстку.

29. Людзі, прыехаўшыя у мейсца выбарчаго вучастку пазней дню, у які ушчалі загатоўку выбарчых спіскаў (ст. 21), магуць быць запісаны у выбарчы вучастак толькі тады, калі зробяць аб сім заяву, якая падаецца у гарацкую альбо пасёлкавую управу, ці у валасную земскую управу на працягу таго усяго часу, у які загатаўляюцца, спіс і пяці днёў пошля абвяшчэньня спіскаў да агульнай вядамосці. Разам з падачаю абгаворанай заявы, яны падаюць другую заяву аб тым, каб іх выкінулі с тых спіскаў, у якія запісалі іх на старым мейсцу іхняго жыцьця; гэта заява перадаецца управаю, каму тое трэба.

30. У выбарчум спіску адмечваяцца хвамільля альбо прозвішча, кожнаго выбарчаго, яго ім‘я, ім‘я яго бацькі, колькі яму гадоў, дзе ён жыве і што ён робіць. У кожнум вучаспіў загатаўляяцца, спісак па парадку запісу хвамільляў, у якіх ідуць першыя яйпэры чаргою.

31. Выбарчы спісак барджэй жа, як толькі ён будзя загатоўлян і у кожным прыпадку, ня пазней, ніш за сорак днеў да таго дню, у які пачнуцца выбары, абвешчваяцца да агульнай свядамосці гэткім спосабам, які найбольш забязпечвая можнасць абглядзець гэты спісак.

32. На працягу дзесяці дзён пошля таго, як выбарчы спісак будзя абвешчан да агульнай свядамосці, прэдстаўнік мейсцоваго упраўнічаго начальства можа заяўляць пратэсты, а людзі, якія карыстаюцца правам выбіраць, магуць падаваць скаргі на няспраўднасць альбо няпоўнасць гэных спіскаў. Гэты пратэсты і скаргі падаюцца у гарацкую альбо пасёлкавую управу ці у валасную земскую управу.

33. Гарацкая альбо пасёлкавая управа ці валасная земская управа: можа сама (мая сілу) дагадзіць, калі прызная, што яны заслужваюць гэтаго: 1) скаргі на тоя, што няўлучылі скаржніка у выбарчы спісак, калі гэтакія скаргі паданы ня пазней, ніш за пяць дзён мінаваньня абгаворанаго стацьёю 32 терміну, і 2) скаргі на тоя, што аб скаржніках няспраўдна запісалі у выбарчых спісках вядамосці аб іх. Аб тым, будзя ці нябудзя гэткая скарга дагоджана, управа павядамляя скаржніка.

34. Усеж другія скаргі, а так сама пратэсты перасылаюцца гарацкою альбо паселкаваю управаю ці валасною земскаю управаю у тры дні у паветавую па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘ю. Пры скарзі альбо пратэсці управа прыкладая свае паясненьня.

35. Калі у пратэсці альбо скарзі ідзе спрэчка аб выбарчых правох якіх кольвек тых ці другіх людзей, дык гэны людзі павядамляюцца аб сім гарацкою альбо пасёлкаваю управаю ці валасною земскаю управаю.

36. Ня пазней, ніш праз тры дні да мінаваньня тэрміну, абгаворанаго стацьёю 32, абвяшчаяцца да агульнай свядамоері дапаўняючы выбарчы спісак.

У гэты дапаўняючы спісак улучаюцца толькі: 1) людзі, аб якіх гаворыцца у стацьці 29, якіх заявы прызнаны паважнымі, калі яны у свой час ня былі улучаны у выбарчы спісак і 2) людзі, абгавораныя у стацьці 33, якіх скаргі дагоджаны управаю.

Дапаўняючы выбарчы спісак загатаўляяцца так, каб скарысталіся усе правілы стацьці 30.

37. Пратэсты і скаргі на дапаўняючы спісак падаюцца гэткім парадкам, аб яком гаворыцца у стацьёх 32, 34 і 35 да мінаваньня абгаворанаго ў стацьці 32 тэрміну.

38. Пратэсты і скаргі разглядаюцца у пяць дзён паветаваю і гарацкою па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘яю у адчынянум засяданьню, парадкам, які прынят дзеля разгляду спраў упраўнічымі судзьямі, згодна Статуту аб упраўнічых судох (Зб. узак. 1917 г., ст. 692). Пры гэтуй справе маюць права, быць акром тых людзей, якія падалі пратэст альбо скаргу, і прадстаўнікі ад управы, якія загатаўлялі абскаржаны спісак, так сама і тыя людзі, чые выбарчыя правы у гэтум прыпадку паднялі спрэчку.

39. Рашэньня паветавай і гарацкое па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і магуць у дзесяць дзён быць апратаставаны і абскаржаны у вакружны суд па ўпраўнічаму атдзелу. Пры тэтым, аднак, падача гэткіх пратэстаў і скарг ня спыняя ходу выбарчых спраў.

40. Вакружны суд па упраўнічаму атдзелу разглядая абгавораныя пратэсты і скаргі у пяць дзён.

41. Папраўляныя выбарчыя спіскі у пяць дзён, апіраючыся на вынясяныя рашэньня паветаваю і гарацкою па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘яю, а у належачых прыпадках і вакружнага суду па упраўнічаму атдзелу, ня пазней, ніш за дзесяць днёў да дню выбараў, ізноў абвешчаюцца да агульнай свядамосці тым способам, які найбольш забяспячая можнасць абгляданьня гэтых спіскаў.


ЧАСТКА V.

Аб спісках кандыдатаў.

42. Выбары у Устаноўны Збор адбываюцца падачаю галасоў за адзін з паданых спіскаў кандыдатаў.

45. Спіскі кандыдатаў падаюцца вакружнаю па справам аб выбарах каміс‘і грамадкамі выбарчых ня пазней, ніш за трыдцаць дзён да дню выбараў.

44. Кожны ат спіскаў кандыдатаў павінян быць падпісан сваею рукою, ня менш ніш сотняю чалавек, якія карыстаюцца правам выбіраць па гэнуй вакрузі. У спіску павінна быць адмечана прозвішча, ім‘я, бацькава ім‘я, і мейсца, дзе жыве кожны з парадзяных кандыдатаў. Да спіску павінны быць прыкладзяны заявы усіх кандыдатаў аб іх згодзя выбірацца у гэтуй вакрузі па гэтум спіску. Спісак можа быць запасён прозваю таго хаўрусу, які яго радзіць.

45. Грамадка, якая падае спісак кандыдатаў, павінна даць свайго прадстаўніка, выбранаго самою ля зносін з вакружнаю па справам аб выбарах у у Устаноўны Збор каміс‘яю і ля быцця у гэнуй каміс‘і. Калі ж прэдстаўнік не намечан, дык ім будзя лічыцца той, хто першы падпісаў гэту заяву. Ля таго, каб даставаць у даму павядамленьня вакружнае па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і, прадстаўнік грамадкі павінян даць знаць свой адрыс у тым горадзі, дзе ёсць гэта каміс‘я; у прыпадку, калі гэтаго нязробіць, павядамленьня каміс‘і палічуцца, даручанымі яму, калі выстаўляны у дому, дзе месціцца каміс‘я. Апроч гэтаго, грамадка выбарчых, калі захоча, каб яе прэдстаўнікі былі улучаны у склад паветавых і гарацкіх па справам аб выбарах у Ўстаноўны Збор каміс‘і і вучастковых выбарчых каміс‘яў, даюць людзей, якія належаць да улучэньня у кожную з абгавораных каміс‘яў.

46. Кожны выбарчы можа падпісацца на спіску кандыдатаў толькі адзін раз; у припадку ж, калі адзін і той самы выбарчы падпіша два альбо некулькі спіскаў, падпіс яго мая сілу толькі на першым па часу падачы у вакружную па справам аб выбарах у Устаноўны Эбор каміс‘ю спіску.

47. Лік радзяных у спіску кандыдатаў можа быць і меняй ліку сябрукоў Устаноўнаго Збору, якіх належыць выбраць у гэнуй выбарчуй вакрузі, але ня павінян перавышваць абгавораны лік больш, ніш на палову.

48. Адзін і той самы кандыдат можа быць упісан у некулькіх выбарчых вакругах, але ня больш, ніш у пяці.

49. Упісаньня аднаго і тагож кандыдата у розныя спіскі па аднэй і тэй самай вакрузі ня дапушчаяцца.

50. На тоя, што спісак кандыдатаў прынят, вакружная па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘я выдае цыдульку, у якой адмечан месяц, дзень і гадзіна, у якія гэты спісак прыняты.

51. У прыпадку, калі паданы спісак кандыдатаў няадказвая патрэбам, абгавораным у стацьцях 44 і 46—49, вакружная па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘я дае знаць аб сім у тры дні прадстаўніку грамадкі. Заявы, якія загладжваюць абгавораныя недастачы, можуць падавацца ня пазней, ніш за дваццаць чатэры дні да дню выбараў.

52. Пададзяныя спіскі кандыдатаў, дагоджваючыя абгавораным у стацьцях 44 і 46—49 варункам, ставяцца нумэры вакружнаю па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘яю у парадку іх атрыманьня. З гэтаю нумэроўкаю, і так сама з назоваю хаўрусоў, калі спіскі запасяны імі (ст. 44). спіскі кандыдатаў вывешваюцца ў дому, дзе месціцца, каміс‘я, ня пазней, ніш за дваццаць тры дні да дню выбараў і, потым, няадкладаючы даецца знаць вакружнаю па справам аб выбарах у Устаноўны Эбор каміс‘яю паветавым і гарацкім па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘ям, гарацкім і пасёлкавым управам і валасным земскім управам, а так сама вучасткавым выбарчым каміс‘ям і абвяшчаюцца да агульнай вядамосці.

53. Грамадкі выбарчых, падаўшыя спіскі кандыдатаў, можуць, ня пазней, ніш за пятнанцаць днёў да дню выбараў, падаваць у вакружную па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘ю заяву аб злучэньню радзяных імі спіскаў кандыдатаў. Гэты заявы мусяць быць падпісаны прадстаўнікамі (ст. 45) усіх, якія злучаюцца грамадак.

Аб зроблянум злучэньню спіскаў вакружная па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘я абвяшчая да агульнай свядамосці не пазней, ніш на другі дзень па атрыманьню гэткае заявы.

54. Адзін і той самы спісак ня можа вайходзіць у склад больш, ніш адной злучкі.

Падпісаліся: Міністар Старшы А. Керэнскі.
Міністар Справядлівасці І. Ефрэмаў.

20 юля 1917 г.


Цана 15 кап.



Склад выданьня:

Беларускі Асобы Комітэт па справам аб выбарах
у Устаноўны Збор.

Петраград, Знаменская вул., 36, кв. 54.