Перайсці да зместу

Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917)/Пастанова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пастанова Часовага Ураду аб зацьвярджэньні раздзелу I Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор
Дакумант
Аўтар: Часовы ўрад Расеі
1917 год
Пераклад: Зміцер Жылуновіч
Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (Раздзел першы)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пастанова Часовага Ураду
аб зацьвярджэньні раздзелу I Статуту
аб выбарах у Устаноуны Збор.


I. Признаючы неадкладным, заразжа, даць сілу той частцы правілаў аб выбарах у Устаноўны Збор, якія патрэбны як найпільней ля справы выбараў сярод жыхароў, — Часовы Урад па дакладу Асобае Парады ля загатоўкі праэкту Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор, пастанавіў:

I. Зацьвердзіць раздзел першы (часткі I—V) Статуту аб выбарах с тым, каб старшому Асобай Парады ля загатоўкі праэкту аб выбарах у Устаноўны Збор было дадзяна унясці у Часовы Урад якія маюць быць вырабляны праэкты апошніх раздзелаў гэтаго Статуту, гэтак сама і правілы аб выбарах у войску і у матросаў і тыя, якія адходзяць ад Статуту і абгавораны у частках II—V гэтага Статуту і якія датычаць асобных мейсцоў Расейскага Гасударства.

II. Узлажыць падгатовачную работу па апрацаваньню выбарчых спіскаў на тыя гасударецвянныя установы і грамадзянскія хаўрусы, якіе у гэты час маюцца і якіе абгавораны асобымі пастановамі Часоваго Ураду.

III. Узлажыць бяз перадачы на Міныстэрства Грамадзянскіх Спраў выканаўчыя кірункі, патрэбныя ля тэхнычнай падгатоўкі выбараў у Устаноўны Збор с тым, каб яны як найхуччэй былі зробляны і як найспарней прайшлі.

IV. У тых прыпадках, калі знойдуцца сумленьня пры ужываньні Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор, дык ля разбору іх зрабіць у складзі Правіцяльствуючаго Сэнату асобая прысуства з пяці санатараў, выбраных першым Департамэнтам; а каб мелі закон пастановы гэтаго прысуства, патрэбна каб у засяданьню яго былі найменей як тры санатары.

Пры асобум прысуству закладаяцца канцыляр‘я з патрэбнаго ліку людзей.

V. Выбары сябрукоў у Устаноўны Збор з тых губэрняў, якія забраны ворагам, апроч тых зямель, якія маюць быць далучаны у склад будучаго гасударства Польшчы, зрабіць хуччэй жа, як толькі будзя якая-небудзь губэрня ачышчана ат ворага, каб размяркаваньня выбарчых вакруг і лік сябрукоў Устаноўнаго Збору у кожнуй вакрузі былі устаноўляны асобымі пастановамі Часоваго Ураду.

VI. Устанавіць гэткія пераходныя правілы:

1) Датуль, пакуль ня заложацца на мейсцох установы губэрскаго і паветаваго земскаго і гарацкога і селянскаго самаупраўленьня, як аб сім абгаворана у установах Часоваго Ураду, сябрукі каміс‘яў па справам аб выбарах ў Устаноўны Збор і вучастковых выбарчых каміс‘яў, выбраные гэтымі установамі (Пал., ст. 15, 17, 18, 20 і 21) — часова заменьваюцца людзьмі па выбару абгаворанымі Часовым Урадам, ат мейсовых супольных устаноў і грамадзянскіх хаўрусаў.

2) Датуль, пакуль вырабяцца упраўнічыя адзелы вакружных судоў, павіннасці, якія узложваюцца Статутам аб выбарах у Устаноўны Збор на таварышаў старшых і сябрукоў абгавораных адзелаў, нясуць таварышы старшых і сябрукі адзелаў па свецкім справам вакружных судоў, якія ёсць у губерскіх (вобласных) гарадох.

3) Датуль, пакуль ня пачнуць службы упраўнічые судзьі, павіннасць, узложаная на іх Статутом аб выбарах у Устаноўны Збор, нясуць паветавыя сябрукі вакружных судоў, а дзе іх німа, там мейсцовыя міравыя судзы, якіх выбярэ міравы з‘езд, альбо заменьваючая яго установа.

VII. Вось гэтуй пастановя даць сілу да таго часу, пакуль не абнародуя Правіцяльствуючы Сэнат.

Міністар Старшы А. Керэнскі.
Міністар Справядлівасці І. Ефрэмаў.

20 юля 1917 г.