Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марыська. А як-жа-ж гэта зрабіць? Мікіта як пабачыць, што я раблю, спытаецца, што гэта значыць… Яшчэ Бог ведае што падумае! Што-ж я яму скажу?

Баба. А ты, зязюлька, зрабі гэтак: купі гарэлкі, сьпячы яешню ды й напой свайго гаспадара, а як ён ляжэ і засьне, вазьмі нож ды сягоння-ж, як я казала, і зрабі! Яны, валасы значыцца, так і стырчаць проціу шэрсьці. Ды толькі з гэтым трэ’ сьпешацца, бо як сухія валасы перарастуць нісухія, то ужо Мікіта твой прапау, капут!

Марыська. Ах, я ужо сама ня ведаю, як вам падзякаваць за раду, родненькая! А мая-ж ты залаценькая, нехай Бог награду дасьць табе за твае добрае сэрцо!

Баба (да сябе). Награду дасьць ні Бог…

Марыська. Што кажэце, родненькая?

Баба. Не… я нічога… Кажу: дай Бог, каб удалося табе вылячыць мужа.

Марыська. А чаму ж не? Я усе зраблю, як вы казалі.

Баба (устае). Ну, а мне ужо пара… Засядзелася. Бывай здаровенька, зязюлька, дый памятай, значыцца, як ён засьне, дык ты я таго… Бывай!..

Марыська. З Богам! з Богам!.. Як вылячу Мікітку, дык ужо вам пекна падзякую.

Баба. Німа за што! німа за што! (выходзіць).

ЗЬЯВА IX-ая.

Марыська (адна). Ах, як добра, што суседка прыйшла і так добра мне параіла! А то, каб ні яна, то я дагэтуль нічога ні ведала-б і марна згінуу бы Мікітка мой, а я удавой бы засталася! Ну, трэба сьпешацца… Ах, вось ізноу бяда!.. Як раз учора я прадала усе яйкі і ні маю с чаго зрабіць закуску для Мікіткі. Трэба хіба пазычыць недзе у суседзяу! (выходзіць).

ЗЬЯВА X-ая.

Чорт (вылазіць с-пад прыпечка).

Чорт. Эй, баба мяне хіба ашукала! Абецалася іх пасварыць, а замест гэтаго пачала развадзіцца аб нейкіх сухіх валасох дый рады розныя даваць… Трэба і мне паглядзець у сябе пад барадой, ці і у мяне ні вырасьлі прыпадкам сухія валасы, а то хто ведае!? С такога гора вельмі легка могуць выпаусьці здаровыя, а вырасьці сухія… С такога гора усё магчыма! Гдзе-ж тут люстэрко у іх? А вось! — (Глядзіць у сябе пад барадой). А даліпан!.. вось ёсьць… здаецца, што