Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старшыня. І сьведка ужо бачыу?

Пантурчыха. Яно сьведка ні бачыу, а толькі…

Старшыня. Ну, гэта дзело трэба добра разглядзець, трэба падмацаваць даказацельствамі…

ЗЬЯВА V-ая.

Тыя-ж. Уходзяць Параска і Гарасім.

Параска. Дзень добры вам!

Старшыня. Здарова, галубка!

Параска. За якім гэта дзелам мяне паклікалі?

Пантурчыха. Як гэта ты ла́ела мяне старой бабай…

Старшыня. Маучы, старая, бо я тут начальнік. (Да Параскі). Ну, як-жа табе жывецца?

Параска. А жыву, я гарох пры дарозі! Хто ні ідзе, той ні скубе.

Пантурчыха. Бач, бач, якая зрабілася ціхая ды сьвятая…

Старшыня. Маучы, старая!

Гарасім. Кажу, пане старшыня, з імі чыстая бяда.

Старшыня. Маучаць! (Да Параскі). Дык кажэш, як гарох пры дарозі?

Пантурчыха. Ды што-вы з ей цацкаецеся?

Старшыня. Дык ты мяне будзеш вучыць, як дапрос здымаць, ці што? Маучы, ані пісьні!

Гарасім (да Пантурчыхі). Маучы, — пан старшыня ужо разумеюць, як і што!.. Але, прауда.

Параска. За якім-жа гэта дзелам мяне клікалі? Даль-Бог, ні маю часу з вамі тутака жартаваць!

Пантурчыха. Да вечера яшчэ далека, пасьпееш пабачыцца!

Параска. Ні лезь, баба, асвою у вочы, бо пры усіх людзях злаю.

Пантурчыха. Ты мяне лаець маеш? Дык яшчэ той на сьвет ні нарадзіуся, каб мяне пералаеу. Каб табе скулы селі на плечах!

Старшыня (да Пантурчыхі). Вон с хаты! Я сам адзін здыму з яе дапрос. (Выпіхае с хаты).

Гарасім. Бяда з імі, пане старшыня.

Старшыня (бярэ Гарасіма і Пантурчыху за плечы і выпіхае). Вон с хаты пад дзесяць чарцей!

Гарасім. Яны лепей разум…