Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старшыня. На тым тыдні? (У бок). От так штука! (Да яе). Ты сама бачыма?

Пантурчыха. А як жа-ж. Сваімі вачыма! Каб скрозь зямлю правалілася, калі брашу!

Старшыня (у бок). Дзяржыся, Сьцяпан! (да яе). А ці ні бачыла ты яго твару?

Пантурчыха. Дык што тут! Добра ужо усім людзям ведама. Нібы — то вы ні дагадываецеся?

Старшыня. Слухай, слухай, ты ні таго…

Пантурчыха. Але… не! Скажу жонцы, от і па усім…

Старшыня. Хіба-ж ты здурнела!?

Пантурчыха. Яна набрэхала на мяне перад усімі людзьмі, што нібы — то я украла у яе пеуня.

Старшыня. Якога пеуня?

Пантурчыха. Чорнаго, з жоутым хвастом.

Старшыня. Дык я нават нідзе на дварэ ні бачыу такога пеуня!

Пантурчыха. Гэтак сама, пане старшыня, я і таго пеуня ні бачыла. А яна яшчэ зубы шчырыць: украла, ды украла… Я ей, шельмі, вочы выдзяру.

Старшыня. А у халоднай ты яшчэ ні сядзела?

Пантурчыха За гэтакую шэльму, за гэтакую нічапайку?

Старшыня. Брэшэш, старая, брэшэш! Скажы яшчэ адно паганае слово, дык я цябе пад дваццаць замкоу, як маланкай спаліць!

Пантурчыха. Ды каб мне пад дваццаць замкоу за гэту праклятую Язэпаву Параску!

Старшыня. Як гэта Язэпаву?

Пантурчыха. Кажу вам, што гэта Язэп да яе дабівауся.

Старшыня. Язэп?

Пантурчыха. Дык ен-жа, ен!..

Старшыня. Ты-ж так і кажы адразу. Разбалтай атрамант, а то штось вельмі густы.

Пантурчыха (частуе). Ен, запраўды ен! Так учора ранінька выйшла я с сваей хаты, аж і яна каля свайго парогу, — крышыць бацьвінне для халадніку. Я і кажу да яе: а які гэта чалавек стукауся да цябе у глухую ноч? Можэ, часам мужык вярнууся са службы? А яна на мяне як вылупіць вочы ды хоць бы слауцо свазала… ані-ні. Я яе стала сароміць, а яна маучыць! «Ці табе кажу, ні сорам, ці табе ні грэх? Мужык твой Богу-государу служыць, можэ яму па табе маркотна, як той птушаццы у клетцы, а ты вось як тужыш па ім, што чужых хлопцау пускаеш да сябе на-нач!» Яна слухала, слухала ды павярнулася да мяне патыліцаю. (Шэпчэ штось на вухо). Каб я хварэла, калі ні прауда!