Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА XVI-ая.

Заблоцкі, Ганна, Уласенко.

Заблоцкі. Сядзіце дома ды языкі прыкусіце! Гэта я сумысьне падмануу усіх. Грошы цэлы!

Ганна. Няужо?

Заблоцкі. Другі раз лгаць ні буду. Лопнуу банк, ды толькі ні той. Слухайце! Ці любіце вы дачку маю?

Уласенко. Пытаецеся! Хіба-ж вы і так ні бачыце? Ды я усей душой, абы панна Ганна… Грошай мне ні трэба!

Заблоцкі. Дачушка! Таго?

Ганна. Ен мне падабаецца.

Заблоцкі. Ну, і цалуйцеся зараз мне, бадай усе добрае!..

Уласенко. Можна?

Заблоцкі. Ды годзі вам! Валяйце! Я вас блогаслауляю. Жывіце сабе добрэнька ды. вяселінька, дзетак мне што найбольш, ды каб галасістыя былі! На старасьць у маім хоры будуць унукі. Свае альты, дысканты, а посьля басы, тэноры ды актавы. Чаго трасіце плечамі? Усе можна! Ды цалуйцеся, і Бог з вамі! Хадзіце у хату ды хоць пасьмяемся с тых во жаніхоу, с тэй капэллі! Эх, людзі! І усе дзеля грошы! У хату, дзеткі, за мной! Песьню вяселую зацягнем з радасьці! Хай іх нялегкая, грашай тых, бо яны толькі благое робюць на сьвеці! Дзеткі, за мной. (Абняў іх, пачынае песьню „Ой, урадзі, Божэ, пшанічаньку яру на удовіно шчасьце“! Ганна і Уласенко падцягіваюць).

ЗЬЯВА XVII-ая.

Тыя-ж і Зайцэвіч, Жлоба, Алувец. (Ідуць вуліцай, абняушыся).

Зайцэвіч. Пане Заблоцкі! Бывайце здаровы! Мы жадаем вашэці назьбіраць другіх пяць тысячау.

Заблоцкі. На што зьбіраць? Грошы мае, дзякаваць Богу, цалюсенькія! Лопнуу банк, ды ні той.

Зайцэвіч (ногі у яго затрасліся). О-ей-ей!

Жлоба. Абдурылі!

Алувец. Ая-яй! (Заблоцкі, Ганна, Уласенко — сьмяюцца).


(Заслона).


КАНЕЦ.