Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сцэна прэдстауляе садок Заблоцкаго. На права, з-за дрэу, відаць вугал хаты Заблоцкаго, ганак. На дзьверах хаты візытовая картачка і званок. З заду паркан і фортка. Сьцежка. Здалеку відаць горад: цэрквы, дзе-ні-дзе будоуля, бляхай крытая. Дзень ясны.

ЗЬЯВА I-ая.

Зайцэвіч (адзін).

(Спачатку німа нікога. За сцэнай недзе здалеку іграюць „Разлуку“).

Зайцэвіч (с кветкамі у руках бяжыць да дзьвярэй. Пазваніу раз, другі). Гм, гм! Німа. (Ідзе да вакна). Панна Ганна! Панна Ганна! Анелачку мой!.. Німа! Гы… Гм!..

ЗЬЯВА II-ая.

Зайцэвіч і Алувец.

Алувец (с цукеркамі у руках, пазваніу раз, другі). Дзіуна!.. (Глядзіць у дзюрку ад ключа, клічэ). Панна Ганна! Панна Ганна! Золатко мае! (Убачыу Зайцэвіча). О-о! І вашэ тут ужо?!

Зайцэвіч. І я тут ужо.

Алувец. Чаго-ж вы сюды прыперлі ды ішчэ і с кветкамі?

Зайцэвіч. А вас чаго прыперло сюды ды ішчэ і с цукеркамі?

Алувец. Я люблю салодкае!

Зайцэвіч. А я люблю пахучае!.. Слухайце вашэ, як вас?!. Чаго вы мосьціцеся, чаго падлізываецеся? Я ведаю, я ужо даведауся, што гэта вашэ да грашай, да пяці тысячау молішся!

Алувец. А вы? Чыя-б казала, а чыя-б маучала!