ЗЬЯВА III-я.
(Тыя самыя, апрыч Даміцэлі).
Сабковіч. А ты, асел, чаго яшчэ чакаеш? Ідзі у гумно!..
Пятрук (чухаючы галаву). Вось я да па… цьфу! — прападай ты с панам! Хацеу сказаць: да яснаго пана, — маю просьбу.
Сабковіч. Дык чаго табе?.. (падыходзіць да вакна.)
Пятрук. Гэта-ж ужо позная восянь, зараз і зіма, а у мяне німа кажуха. Прасіць, каб ясны пан дау мне кажух.
Сабковіч. Прыбліжся і глянь у вакно — чые тамака быдло на сенажаці, — дык што-ж…
Пятрук. Гэта Лубінскае!
Сабковіч. Ось будуць кажухі ні толькі для цябе, а і для мяне нават — шакжа-ж і я яшчэ ні маю; а добра будзе у зімку, устаушы с пазаранку, у цеплым кажусі абыйсьці гаспадарку.
Пятрук. Як-жэ гэта, ясны пане, — ці пан думае у Лубінску купіць авечак і пашыць новыя кажухі? Да там-жа на сенажаці ні відаць авечак і, здаецца, у Лубінскім дварэ зусім іх німашака.
Сабковіч. Асел!.. Пастарайся добра і будзем мець кажухі за дарма. Вазьмі трох парабкоу, займі усе быдло у хлеу. Сеннека холадна і людзі прыйдуць напэуна прасіць аддаць заграбленае у кажухох, — тады ні аддавай быдла, пакуль ні пакінуць іх, быццам у заставу. А кажухі, папаушы у нашы рукі, так і застануцца, — гэта ужо мая справа, дык што…
Пятрук. Па… Цьфу табе! Ясны пане! Яны-ж ні на нашай да на сваей пасуць сенажаці. Каб хоць адна штука перайшла граніцу, а то усе быдло ходзіць на Лубінскай.
Сабковіч. Дурны!.. дык што… зайдзіце з заду Лубінскім лесам і займіце, а калі-б хацелі прашкодзіць, дык пастухом задайце чосу, дык што… тамака пасуць малыя дзеці і ні патрапяць вам перашкодзіць: ні будзе вам шмат клопату — угледзіушы вас, уцякуць.
Пятрук. Ці гэта будзе па-панску? Ці прыгожа цягацца да чужога дабра…
Сабковіч. Хоць ні прыгожа, але складна дастанем сабе за дарма колькі кажухоу.
Пятрук. Кажуць старыя людзі, што чужое дабро ні грэе.
Сабковіч. Супакойся! Каб толькі мягкае ды з воуны, а напэуна грэць будзе.
Пятрук. Які цяпер сьвет настау, мой Божэ мілы! Як паны пачалі браць вельмі на розум да сьляпіць разумныя ксенжкі, то горш ад ніхрышчоных сталі круціць ды муціць. (Пяе):