Перайсці да зместу

Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Верх дном паставілі сьвет гэты!
Ні так было у дауны леты;
Як началі хітраваць, мудрыці,
То з дуру сталі усе круціці.

Дауней усяк Бога баяуся,
Дабра чужога, бач, чурауся, —
Цяпер стараюцца панята,
Калі-б пакрыудзіць свайго брата.

А гдзе ж сумленне — боязнь Божа?
Быцце такое з разбоем схожо;
Пакіньце цнотай шахраваці,
Панкі, лепш станьце працаваці!

Пры працы мысль людска свабодна,
Бо праца Госпаду угодна.
Шавец, што шылам зарабляе,
Спакойнае сумленне мае.

Сабковіч. Што гэта?.. Ты сьмееш навучаць мяне!..

Пятрук. Паночак… цьфу, ты пропасьць! — хацеу сказаць — ясны пане — то-ж ведама стара гутарка: хлеб еш, прауду рэж.

Сабковіч. Дык я табе пакажу гутарку, дык што… ідзі і рабі тое, што кажу, інакш дастанеш кіем.

Пятрук. Нечаго казаць, на чыем вазку едзеш, таму і песенькі сьпевай. Пайду грабіць быдло, але што будзе пасьля…

Сабковіч. Дык што… ні твая беда, ідзі! (Пятрук пайшоу).

ЗЬЯВА IV-ая.

Сабковіч (адзін).

Сабковіч. Усе кажуць, што я жыву людзкою крыудай, — дурні! Ось у тым і розум, гэта і штука, каб умець выкарыстаць абмылкі і нікемкасьць другіх. А сумленне? (думае) глупство сумленне!

Дзе ні кінь, ад краю к краю,
Будзь сумленным — кожны бае.
Ну, і усе брахня на сьвеце:
У губе — цнота, у сэрцы — сьмецце.
Вось багач гаворэ з вамі,
Усіх багаціць ен славамі,
А тут з боку, як ні знае,
Што хтось з голаду канае.
Ваякі адвагу маюць,
Сябе самі выслаўляюць,
А як прыйдзе да трывогі,
Дык на уцекі — дай Бог ногі.
Ксендз, ці бацюшка вялебны,
Вучыць: грошы ні патрэбны,
А у хрысьціны ці у хаутуры
Самі ласы к братняй скуры.
Шэпчэ «Войчэ наш» дэвотка,
Для сірот пры ей работка,
Спавядаецца са скрухай,
А усіх чэрне усім на вухо.
Маладзіцу вам пакажуць, —
Жонка верная — усе скажуць.
Мужу міласьць прысягае,
А хлапцам так і міргае.
Глянь, — дзіце яшчэ дзяучына,
Быццам жартау, хоць нявінных,
Ані знае, ані чуе,
А у кутку хлапцоу цалуе.
Грэх вылазе у хлопца з міны,
А удаецца да дзяучыны,
Аб каханні байкі бае,
Аб пасагу ж толькі дбае.
Гэтак наша пакаленне
Нібы хваліцца сумленнем,
Хоць таго ужо астаткі
Уцяклі дауно да Вяткі.