Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ІI-гі.

Тая-ж самая — што у першым акце — сьвятліца. За сталом сідзяць: Сьцепан, Альжбета і госьці — тры хлопцы і тры дзяучыны. Мужчыны седзяць з аднаго канца стала, а кабеты (жанкі) — з другога. Пьюць гарбату, наліваючы на сподкі; закусываюць. Дзяцюкі з дзеучатамі жартуюць, перакідываючыся крошкамі ад хлеба. З левай стараны (гледзючы ад публікі) пры сьцяне ад бакоукі — сідзяць два музыкі і, зводзючы інструмэнты, сьціха перагаварываюцца між сабой. Ля дзьвярэй ад сенцау, у канцы куфра, на табарэце стаіць самавар, Паулінка, прыбраушыся па сьвяточнаму, увіхаецца каля гасьцей. Трохі у твары зьмяніушыся: час-ад-часу уздыхае і ніузнак пагледае у вакно; адно стараецца быць з усімі вяселай і бойкай. Як падыймаецца заслона — Паулінка нясе гарбату.

ЗЬЯВА I-ая.

Паулінка, Сьцепан, Альжбета, Госьці, Музыкі.

Паулінка (стауляючы гарбату перад Сьцепанам). Што-ж гэта нешта, татаваго зяця так позна ні слуху, ні духу? Ці ні зьнюхау ен, што у мяне пасагу німашака?

Сьцепан. Каханінькая, роднінькая, ні бядуй. Ні будзе Гірша, будзе чорт іншы.

Паулінка (насьмешліва). Мала што будзе… Ало-ж, калі мяне ужо неяк, як цмокам, стало цягнуць к гэтаму Бык… Бычку… Ах, як яго?..

Сьцепан (з націскам). Быкоускаму.

Паулінка (падходзючы к другому канцу стала). Можэ Адэльцэ ешчэ шкляначку?

Адэлька (госьця). Дзякуй. Ужо напілася.

Альжбета. Ды бяры! Што там пытаешся! Панна Адэля толькі дзьве выпіла.

Адэлька. Калі-ж болей ні хочэцца.

Паулінка (забіраючы шклянку). Выпьеш, выпьеш, Адэлька, — зьмесьціцца.

Альжбета (падсовываючы госьцям яду). Старайцеся, госьцікі, старайцеся. Вось — сыр, масло, вангліна! Такі-ж сягоння трохі напрацавалі каля полькі і лявоніхі.

Колькі галасоу (перажоваючы і сербаючы). Дзякуй, дзякуй! Мы стараемся.