Старонка:Zbor t2 1929.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Засьпяваюць „алялюе“ —
Так касьцёл услаўлю!
— Браце мілы!
Да магілы
Не забуду — памажы!
Вядро мёду,
Толькі зьнішчы перашкоду,
Сьвет мне белы разьвяжы.
І дзьве кварты —
Глупства, жарты:
Гарнец зараз-жа нясу!
Пачастую,
Патрактую
І засмажу каўбасу!
— Калі так, ня плач па Яну:
Замест Яна сам я стану!
— Пан Вінцэнты! мілы браце!
Бог цябе мне пасылае!
Хай пан бог табе заплаціць,
Матка боская сьвятая.
У касьцёле сьвентаянскім
Будзеш „Янам“ элеганцкім!
Каранован каронаю,
Будзеш нашай абронаю!

Яна вынесьлі, схавалі,
Самі ўсю ноч балявалі,
А назаўтра, чуць разднела —
Не забыў Вінцэнты дзела —
Від сьвятога ён прымае,
На падмурку стаў, як трэба,