Старонка:Zbor t2 1929.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II

— Што пан гэтак засмуціўся?
Зірк — сусед яго, Вінцэнт!
— О, мой браце! Ян пабіўся
На кавалачкі, нашчэнт!..
А бадай цябе агні!
Глянь адно, браток, зірні:
Бачыш? нос дзе, вунь дзе вушка,
Там кавалак барады…
Яне, Яне, божы служка!
Нарабіў ты мне бяды!..
А бадай-жа цябе пяруны!
Што нарабіў я, дурны?!
Ось Сарнэцкі пастараўся!
Дагадзіў сьвятому духу!
Ось папаўся, дык папаўся —
Як лісіца ў саладуху!
Вось ты бога і пахваліш!
А бадай цябе паралюш!
І нашто вянок чапаў я?
О, халера, о, пся маць!
Сьмех і грэх на ўсё Заслаўе…
І як фэст нам сьвяткаваць?..
— Кінь, пан, енчыць! глупства, пане!
І сам Ян таго няварты!
Калі мёду пан дастане
І сьпірытусу з поўкварты,
Ды калі мне зафундуе, —
Дзіва-цуд я спраўлю: