Старонка:Zbor t2 1929.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб разумная да добрая была,
Ты-б на троп дурную навяла,
На дабро-б накіравала,
Гультаіна ты, завала,
Звадыяшка ты, сава,
Дубовая галава!
Ты ў чыю-ж гаворыш руку
І сыкаеш вужакаю?
А ну, цешча: за навуку,
Хадзі, вось я падзякую!

Вывеў цешчу ён вон з хаты,
Ды ў борану яе ўпрог!
Аж бражчаць у цешчы пяты,
Проста пыл курыць з-пад ног,
Цягне борану па полі,
Толькі стрыбалкі мігцяць.
— Ся, малая! Гэй, паволі!
Но, кабыла! — сьвішча зяць.
Выпраг цешчу зяць сярдзіты,
Ды па цешчы пугаўём!
Цешча коціцца кулём,
Ды праз поле, ды праз жыта
Смаліць к дзеду пяруном.

II

Прычхала дадому,
Засопшыся, цешча,
На зяця старому
І верне і плешча —