Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У ТУРМЕ

Сонца ўстане, сонца зойдзе,
Дзень заменіць ночкі цьма,
А над намі чорнай хмарай
Вісьне цесная турма.

Птушкі выляцяць на зіму,
Птушкі зноў ляцяць сюды,
Мы-ж марнуемся ў вастрозе,
Трацім лепшыя гады.

Дні мінаюць, дні праходзяць,
Летам зьменіцца зіма,
А мы сохнем і марнеем,
Нам тут радасьці няма.

1910 г.