Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Ўюцца думкі, томяць грудзі —
Волі хочацца і ім, —
Хочуць песьняй стаць лагоднай,
Мілым дзіцяткам маім.

Цяжка з імі жыць замкнута,
У начной хаваць цішы,
Цесна думкам, цесна бедным,
Хочуць выліцца з душы.

Ўюцца думкі смутным роем,
Хочуць выбіцца на сьвет.
Дык ляцеце, сэрца дзеці,
На паперку кіньце сьлед!

1908 г.