Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/272

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У НОЧЫ

Над калыскай матка
Ночку каратае,
Хворага сыночка
Цешыць, забаўляе.

На цвічку павешан
Начнічок убогі.
Зазірае ў вокны
Месячык двурогі.

Карагоды зорак
Угары мігаюць,
Ня зямлі сьняжынкі
Сінім блескам зьзяюць.

Так спакойна ўсюды,
І такая ціша!
Хворае дзіцятка
Так няроўна дыша!

Забівае кашаль,
Не дае спакою.
Сьпі, маё дзіцятка!
Сьпі, мае любое.