Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/271

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Папіхалі намі,
Гналі, як жывёлу,
Змардаваных, босых,
Неакрытых, голых.

А ўсе дармаеды
Нас бяз жалю лаюць,
Мужыком, хамулам
Злосна папікаюць.

Эх, вы дармаеды,
Моль вы, вош людзкая!
А хто-ж вас, праклятых,
На плячах трымае?

1909 г.

|}