НАША ВОЗЬМЕ
Мы ходзім, спатыкаемся, Бадзяемся, як п‘яныя, Мы з голадам зрадніліся, Худыя, абарваныя.
Асьмеяны, аблаяны, Гразёю мы замазаны, Багатымі мы скрыўджаны, Няволяю мы зьвязаны.
Ў балоты мы адціснуты, Загнаны мы у шчыліны, І вочы нам завязаны, І вушы нам зачынены.
Адно мы добра ведаем: Хоць вечна мы блукаемся, А ўсё-ж такі хоць некалі, А праўды дапытаемся.
1908 г.