Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/244

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Смутна і ціхутка…
Могілкі з крыжамі.
Круцяцца блізютка
Галкі над палямі.

Жаль скаваў мне грудзі,
І нуда напала…
Каб вы зналі, людзі,
Як мне цяжка стала!

1908 г.

|}