Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Комель — слуп-скала,
Дыша сілаю,
А ўгар зірнеш —
Шапка валіцца.

Дуж ты, дуб стары,
Сын вякоў сівых!
Мнга бур ты зьнёс
На вяку сваім!

Налятаў віхор
З навальніцаю,
Ды ня гнуўся ты
Перад бураю!..

Гэй ты, дуб стары,
Вартаўнік лугоў!
Аддае твой шум
Сьпевам-музыкай.

А пра што шуміш
І аб чым пяеш,
Пра то ведаюць
Ветры вольныя,

Што з табой вядуць
Мову сталую
Ў летні добры час
Або восеньню.