Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Што-ж? ляцеце — для свабоды
Вам і крыльлі служаць…
Толькі-ж шкода чагось, шкода —
Па вас далі тужаць.

І гаруе сіратлівы
Ў чырвань лес адзеты…
Ой, вы, гусі! панясьлі вы
За сабою лета!

1916 г.

|}