Старонка:Vybranyja tvory 1927.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галаву я маю -
Быў-бы дэпутат...
- Правоў ты ня маеш -
"Асадзі назад!"

Праўда, што таіцца?
Быў і мой чарод:
Адзін раз на жыцьцю
Вышаў я ўпярод!

Ўзбунтавалась вёска -
Ой, быў цяжкі год! -
Прыяжджае прыстаў:
- "Выхадзі ўпярод!"

"Да працы".

"Браты! вялікая дарога
Чакае нас і родны край.
Настала жніва, працы многа,
Навукі зерн засявай!

Нясеце сьвет - у змроку дрэмле.
Наш мілы край, наш родны кут
Няхай ўваскрэснуць нашы землі,
Няхай асьвеціцца наш люд!

Дапомаж Бог нам у прыгодзе!..
Ні царскі біч, ні прышлы хам, -
Хай будзе лад ў сваёй гасподзе
Ствараць народ-ўладарац сам"

З зборніка "Песьні жальбы".

Усход сонца.

На усходзе неба грае
Дзіўным блескам жару,
Залацісты сноп купае
Ў полымі пажару.