Старонка:Vybranyja tvory 1927.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Божа ты мой мілы!
Б'юся я, як гад;
Толькі-ж куды выйду -
"Асадзі назад!"

Помню, я жаніўся -
Добры быў мой сват!
К дзеўцы нос паткнулі -
"Асадзі назад!"

Помню, я жаніўся -
Добры быў мой сват!
К дзеўцы нос паткнулі -
"Асадзі назад!"

Дзеўка была важна - Багатыр Кандрат
Ногу мне падставіў, -
"Асадзіў назад!"

Трапіў я у горад,
Быў як-раз "парад".
Лезу я уперад -
"Асадзі назад!"

Пуста у засеках,
Жыта пабіў град...
- Дай, старшынка, ссуды!
- "Асадзі назад!"

Я з капейкі зьбіўся,
Зарабіць я рад.
Ці няма работы? -
"Асадзі назад!"

Сам я растрапаўся,
Лезе з плеч халат...
- Памажэце, людзі!
- "Асадзі назад!"

Ў вёску хлеб прыслалі, -
Там галодных шмат...
Пруся я з мяшэчкам...
- "Асадзі назад!"

Сына свайго ў людзі
Вывеў бы Ігнат.
- Ось, мой сын, паночкі...
"Асадзі назад!"