Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён згроб яе на рукі і панёс у клуню. Матрона змаглася і самлела. Чорны нагою адчыніў клуню і панёс маладзіцу туды.

Раман ня мог болей хавацца. Ён схапіў вілы і кінуўся ў клуню, як зьвер, ратаваць сваю нявестку.

— Погань разбойная, што ты робіш?! — наляцеў Раман з віламі, гатовы прасадзіць яго.

Грабежнік кінуў Матрону, выхапіў шаблю і спрытна адбіў удар, пры гэтым расьсек Раману пальцы.

На яго шчасьце пачалі зьбягацца людзі, падняўся крык, лямант. Чорны, дзіка азірнуўшыся, моцна таўхануў Раману ў грудзі зьбіў яго з ног і махаючы шабляю, пабег да свае банды. Аграбіўшы Раманаву хату, банда пашла на другі бок сяла праз яр.

Прашло з месяц часу. Сялянства на ўласных гарбох адчула ўсю асалоду дзянікінскіх парадкаў. Не па аднэй сьпіне згуляла поліцэйская нагайка. Зямляўласьнікі шчыра сталі зьбіраць свой набытак, адбіралі ад сялян кароў, коняй, цягалі іх па судох за сьсечаны лес.

І вось калі зноў пачуліся стрэлы гармат, на гэты раз ужо з поўначы, а Раман і Пятро стаялі і слухалі іх, і калі Пятро сказаў: