Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лепшыя рэчы: адзеньне, палотны, абрусы, залатыя пярсьцёнкі, рублёў дваццаць срэбра і дзьве залатыя пяцёркі.

Адзін з шайкі, чорны, калматы, як зьвер, узламаў шабляю скрыню і пачаў перабіраць і выкідаць з скрыні тыя рэчы, якія яму больш падабаліся, а боль дробныя і каштоўныя - клаў у кішэню. Другія падбіралі з зямлі хусткі, абрусы.

- Што вы, падлякі, робіце?! - крыкнула Матрона і выскачыла з кутка. Грабежнікі зьнячэўку прышлі ў замяшаньне.

Чорны, акінуўшы Матрону вачамі, расплыўся ў нядобрую ўсьмешку.

- Карош баба! карош баба!

Матрона ў гневе, у страсе стала крычаць, адбівацца, але чорны трымаў яе моцна.

- Пайдэм, дюша мая, пайдэм! - і павалок маладзіцу ў глыб двара.

Матрона баранілася з усіх сіл, біла яго па твары, чаплялася рукамі ў яго бараду, крычала, клікала людзей, але ніхто не паказваўся і ня йшоў бараніць.

- Нычаво, нычаво, ны бойся! - казаў чорны, а вочы яго гарэлі дзікім агнём.

Ён кінуў скрыню, падышоў да Матроны і раптам абняў яе крэпкімі рукамі.