Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзянікін ня йдзе проста дзеля таго, каб даць людзям сабраць з палёў.

Раз, пад канец лета, калі гармат колькі дзён зусім ня было чуваць, Раман пачуў, як яны зноў ажылі і загрымелі часта і моцна.

Убачыўшы Пятруся, ён сказаў:

- А чуеш, як блізка зноў грукацяць?

- А мне здаецца, - адказаў Пятрусь, - што яны ўсё на адным месцы.

Але выраза твару Пятруся казала за тое, што гарматы ня вельмі далёка.

Пад вечар таго-ж самага дня стала вядома, што Дзянікін прашоў раку Псёл, а да Псла адгэтуль было ня болей, як дваццаць вёрст. Гарматы грымелі ўжо так, што зямля дрыжала. Блізкасьць вайны адчувалася цяпер усімі. Сярод вайсковых часьцей замячаўся нязвычайны рух. Відаць было, што чырвоныя войскі адыходзілі. Цэлы шэраг хурманак пацягнуўся на поўнач у кірунку на Курск; за хурманкамі праз нейкі час адыходзілі і баявыя ланцугі. Палажэньне станавілася вельмі напружаным. Дзесь, ня вельмі далёка, тухкалі кулямёты, а на горцы ў полі пачалі ўздымацца высокія слупы дыму і пылу. Гэта - выбухі ад снарадаў. Людзі пахаваліся: сяло, здавалася, апусьцела.

Раман чуў, як нейкі страх агарнуў яго душу. На яго вачох выяўлялася разьвязка