Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пры спатканьні з Раманам Пятро ня мінаў казаць:

— А гарматы ледзь-ледзь ужо чуваць.

Раман дыплёматычна адказваў:

— І дзякуй богу! Ты-ж думаеш, добра было-б, каб фронт прашоў праз наша сяло?

Так казаў Раман, а сам думаў ня тое і адчуваў засмучэньне, асабліва пасьля таго, калі яго залучылі ў абоз чырвоныя і патрымалі яго з тыдзень, а ў гэты час невядомыя ласуны крыху пахадзілі каля вульлёў без дазволу Рамана.

Раман зноў зьбіраў навіны і, нават, заходзіў да бацюшкі пагутарыць аб справах вайны.

Бацюшка стаяў у самым асяродку навін і на справу пазіраў сьветаглядна.

— Думаеш, яго сілаю прымусіш адыйсьціся? — казаў бацюшка: — сам адступіў, бо правае крыло на фронце Ўрангеля адстала, а левае залішне высунулася. Але туды паслалі генэрала Шкуро. Гэта, брат, генэрал! Другі Сувораў!

Раман весялеў — што значыць вучоны чалавек!

Такое хістаньне вайны цягнулася колькі месяцаў. Раман проста змучыўся, чакаючы рашучых вынікаў вайны. Паміж заможнікаў злажыўся, нават, погляд, што