Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- А ўжо на гэты бок Белграду, - прамовіў Захар.

- Белград ужо забралі?! - у нязвычайным зьдзіўленьні аж крыкнуў Раман.

- Гэ, Белград! Ужо вёрст на пятнаццаць сюды за Белград прасунуліся.

- А-а-а! - зьдзіўляўся Раман: - мусіць-жа вялікая, брат, яго сіла - столькі гарадоў забраў!

- Афіцар'ё азьвярэлае прэцца, - глуха прамовіў Пятро: - ня могуць яны пагадзіцца з новым парадкам; ім патрэбен цар, ім хочацца зноў пасадзіць сваё дваранства на нашу шыю.

- А ці ня ўсё табе роўна, хто будзе на табе езьдзіць? - адказаў Раман.

- Наўперад езьдзіў пан, а цяпер езьдзяць Хведзькі Кандратавы. У мяне, к прыкладу, забралі дваццаць пяць пудоў; многа табе з іх далі? Як сядзеў, дык і сядзіш бяз хлеба. Даўней хоць мог зарабіць і жыць, як чалавек. А цяпер што? Заработкаў няма, народ зноў пазьбіваўся па вёсках. Забаранілі гандаль, ня можна двух пудоў хлеба прывезьці з Украіны. А ў яго, кажуць, вольная таргоўля.

- Там, брат, таргуюць. Хлеба белага, хоць заваліся. Былі там. Вось нядаўна вярнуўся з Украіны Родзечка з Гахава, каваля нашага сват. Запынілі яго дзяні-