Старонка:Vita (1926).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

УЗАГРУДЗЬДЗІ…

Узагрудзьдзі сусьвет-бы ўзяць
і скалатнуць ў сто сіл сталёвых.
Хоць я й не азіят,
але-ж ён Беларусі ў вочы плёваў.

Ён ёй зусім чужы, —
ня быў ніколі шчырым.
Усе вякі, што жыў,
ён хітрасьць у сківіцах шчырыў.

Яму сягоньня я крычу:
скажы, з падбітымі вачыма,
нашто узьвіхрыў дзікі чуб
і помсту носіш за плячыма?