Старонка:Vita (1926).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛЯТУЦЬ Ў ПРАСТОРЫ МЭТЭОРЫ


Лятуць ў прасторы мэтэоры, —
дванаццаць блізка ўжо гадзін,
Чыйсь голас кажа мне: ня йдзі…
Лятуць ў прасторы мэтэоры.

Сяджу ў самотнасьці адзін,
навокал музыка, паўторы:
лятуць ў прасторы мэтэоры, —
дванаццаць блізка ўжо гадзін.