Старонка:Vita (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДУХ МОЙ УЗЬВІЎСЯ ВЫСОКА

— Дух мой узьвіўся высока, —
сонца палае агнём.
Ня шумець маёй песьні асокай,
сёнешнім сонечным днём,

Ня шумець маёй песьні асокай, —
сэрца асмужана ў сінь.
Не акропіцца радасьць ды сокам
ў жоўталісьці асеньнім асін.

Не акропіцца радасьць ды сокам, —
смутак заслаў дываны.
— Дух мой узьвіўся высока,
сэрца, ня ный!