Старонка:Vita (1926).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НОЧКА МОЎЧКІ КРОЧЫЦЬ

Апрануўшы дзень сутоньнем,
ночка моўчкі крочыць.
Ціха — толькі лес спрасоньня
песьціць зоры-вочы.

Толькі неба сінім сітам
— змрокі падсявае.
Ў сэрцы радасьць туга зьвіта, —
не пяе з аўсамі.

1923 г.