Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзед Мікіта і Аслаў. Дзень добры, Патапе, дзень добры! Патап (да Аслава). Дык, дзядзька, усё вучыш? Аслаў (рашуча). А і вучу! Вось ты скажы, колькі разоў ляжа іголка ад Мозыра да Слуцка? Патап. Закавыкі твае я ведаю, а ты скажы мне лепш, дзядзька Аслаў, чаму адны працуюць, а жывуць у бядзе і нэндзе? Другія-ж нічога не робяць і жывуць у раскошы. Нашто поп і паліцэйскі стражнік? Дзед Мікіта (да Аслава). Ну, чуй, дурань-браце, растлумач. Аслаў. Мудра запытаў, мудра. Не быў-бы то Думака-шахцёр. Дзед Мікіта. А што, Аслаў, чуй, дурань-браце, папаўся! Аслаў (да Патапа). Падумаць трэба, сынку. Глуздом паварушыць. Патап. Падумай, дзядзька, падумай, да толькі не кажы, што гэта я пытаў, бо за такія размовы мяне ўжо з шахты патурылі. Аслаў (да Патапа). Падумаць трэба, сынку. Глуздом паварушыць. Патап. Падумай, дзядзька, падумай, да толькі не кажы, што гэта я пытаў, бо за такія размовы мяне ўжо з шахты патурылі. Аслаў (да дзеда Мікіты): Запытаў, злодзей! Моцна запытаў!

(З глыбі сяла даносіцца дзіліньканне званка. Дзед Мікіта паварочвае галаву, слухае.)

Дзед Мікіта (у голасе непакой). А што гэта, чуй, дурань-браце, за званок там? З воласці едуць, ці што? Аслаў. А мабыць ужо нейкае ліха вязуць, няхай яны зубамі звоняць. (Разважае.) Гм! Навошта поп і паліцэйскі стражнік? Як на добры лад, то яны і не патрэбны.

(На вуліцы замецен рух. Замітусіліся людзі. З іх чарады аддзяляецца ўнук дзеда Мікіты, Гараська бяжыць узбуджаны, устрывожаны.)

Гараська (запыхаўшыся). Прыехаў нейкі пан, ды на пары коней, пад званом... Старасты шукае. "Дзе, кажа, стараста? Дзе стараста?.. Знайсці яго хутчэй". (Зноў бяжыць назад.) Дзед Мікіта. Хіба пайсці, чуй, дурань-браце, паглядзець. (Зачыняе акно, выходзіць на вуліцу.)

(Аслаў стаіць у позе глыбока задуменнага чалавека.)

Аслаў (сам з сабою). "Навошта поп і паліцэйскі стражнік". Вось, бестыя шахцёр, куды загнуў.

(Рух на вуліцы павялічваецца. Паказваюцца адзінокія фігуры. Дзесь за сцэнаю крык: "Бяжы на пол, гані на сход людзей".)

Дзед Мікіта (затрывожаны). Навошта сход? Чуй, дурань-браце, хадзем туды. Аслаў. Гэ, Мікіта: калі што добрае, таго мы не пабачым, не пачуем і не панюхаем. А ліха знойдзе нас само.

(Шум за сцэнаю павялічваецца. Выразна чуваць крык: "Сымон! Дзесяцкі Сымон Бадыль! Бяжы на званіцу, звані ў пажарны звон".)

Дзед Мікіта і Аслаў. Пажарны звон!.. Вось ліха. (Паварачваюцца адзін да аднаго спінамі, пазіраюць кожны на свой будынак, потым пазіраюць на сяло.)