Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ II

Другі акт пачынаецца песняй:

Гнуцца лозы над крыніцай
Ды шумяць тужліва.
Ідзе гора з маладзіцай
У поле на жніва.

Прыпеўка: Зачыніла свет вайна,
А я з дзеткамі адна,
З дробнымі, малымі,
Цяжка адной з імі.


Складанае фарматаванне


КАРЦІНА 1-ая

ПАЧАТАК ВОСЕНІ 1915 ГОДА

Заслона адкрываецца ў цемнаце ў часе песні "Гнуцца лозы". Пасля канца песні даецца святло на сцэну. Дзея адбываецца ў той-жа вёсцы, каля школы. Шчыток школьнага даху абапіраецца на круглыя набеленыя слупы ганку. Ганак прадстаўляе сабою невялікую адкрытую веранду. Па адзін і па другі бок веранды пярылы. Паўздоўж пярыл простыя драўляныя лаўкі. Каля аднае з іх стаіць стол. На стале газеты, чарнільніца. Перад школаю даволі прасторны двор. У канцы двара пералаз. У веснічкі з вуліцы на двор школы прасоўваецца поп. Павольна сунецца на ганак школы. Узыходзіць на веранду, бярэца за ручку дзвярэй, штурхае. Дзверы не адчыняюцца. Стукае, ніхто не адклікаецца.

Поп (сам сабе, нездволена). Не можа быць, каб спала да гэтага часу. Выйшла куды, ці дома зусім няма? (Са злосцю.) А можа зачынілася з кім? (Топчацца на ганку, падыходзіць да стала, чытае загало кі газет.) "Русские ведомости". Лібералка! А газет, рэкамўеаных начальствам, не чытае.