Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОЛНИСТЫЙ, валвісты, хвалісты, Валвісты вецер ваду бурыць.

ВОЛНОВАТЬ, валваваць, хваляваць. Ня трэ валваваць вады, каб не змуціць.

ВОЛНЕНІЕ ср. валваваньне, хваляваньне. Вялікае валваваньне было на моры.

ВОЛОКИТА, валачоміца. Нам хапае сваей валачоміцы па судох.

ВОЛОНТЕР м. франц. самахотнік.

ВОЛОСТЬ ж. агульн. слав. воласьць, валасны, валашчанін.

ВОЛОС м. агульн. слав. волас, валасы, валаскі, валасяны, валасаты, валасуха, валасатка, валасень, валасанкі, валасянка. Валасажары мн., плеяды.

ВОЛОЧИТЬ каго, што; валачыць, валакчы, тарабаніць. Валока, мера зямлі — 20 дзесяцін. Валок, нізкі бераг ракі.

ВОЛХВ стар. мудрэц, астраном, чарадзей, знахар; варажбіт, вешчбіт, валшвец.

ВОЛХОВАНІЕ ср. вяшчба, валшва.

ВОЛЬТ м. італьян. аварот.

ВОЛЯ ж. агульн. слав. воля, воліць, валей, вольны, вольная, вольніца, вольнік, вольнасьць, вольна.

ВОЛЧЕК м. цацка заложаная з кружка на пяньку (юла); жэўжык, порплік (Гродз.), цыжык.

ВОЛШЕБНИК м. чараўнік, чараўніцтва, чараваць.

ВОЛШЕБНЫЙ, чароўны, кудзебны.

ВОНЗАТЬ, ВОНЗИТЬ што у што: ўтыкаць, ўнузаць, ўныраць, ўстрамляць.

ВОЛЫНКА ж. музычны інструмант: дуда, дудка, дудзець, дудзіла, дудар, дудзель.

ВОН, ВОНА, паказ мейсца: вун, вундзе, вундзека.