ВОЗ’ИМѢТЬ, памец. Хворая памела ахвоту да яды. Памеваецца ў мяне жаданьне папрасіца дамоў.
ВОЗШЕСТВІЕ ср. узшэсьце.
ВОЙЛОК м. спехцень з воўны або поўсьці: лямец.
ВОЙЛОКОБОЙ, пяхтар, лямшчык.
ВОЙНА ж. агульн. слав.: вайна, ваяваць (ад біц, — бойня, баяваць; як, праўдападобна, баярын і воевода).
ВОИТЕЛЬ, ваяўнік, ваец, войнік, воім, ваяр, ваярын.
ВОИНСТВО, войска,
ВОИНСТВЕННОСТЬ, ваёўнасьць арх. валечнасьць.
ВОИСТИНУ прысл. запраўды. Запраўды кажу вам лягчэй вярблюду прайсьці праз вухо ігольнае, як багачу у царства нябеснае.
ВОКРУГ чаго наўкол, наўкруг. Зямля аварачваецца наўкруг (наўкол) сонца. Гэтай справы наўкол пальца не абвінеш.
ВОЛДЫР м. шышка, пухліна на целе ад удару, нарыў, нарост: пухір, будыр. Уздуўся як пухір дый лопнуў. Лопнуў як пухір па вадзе. Будыром баўдыром сеў на целе.
ВОЛК м. хіжы зьвер сабачай пароды: воўк, ваўчыца, воўчы, ваўчо, ваўчанё, ваўчура, ваўчонак.
ВОЛКОДАВ м. завод сабак: ваўкарэз.
ВОЛНА ж. вадзяны грэбень, падняты ветрам: вал, валва, (Гродз.) выльва (Вязіжск.), бурва (Гомельск. п.)
Вуліца бурыца, Карагод валіцца. |