Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/762

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ШАРФ м. франц. шырынка.

ШАР м. клуб, клубаваты. Зямельны клуб.

ШАТАТЬ, ківаць, хібаць, чапаць, віхтаць, хвіртаць.

ШАТАТЬСЯ, ківацца, хібацца, чапацца, віхтацца.

ШАТАТЬСЯ, хадзіць без занятку; бадзяцца.

ШАТКІЙ, хібкі, зыбкі, валкі.

ШАТЕР м. ШАТРО, шацёр. А на тваім дварэ шяцёр стаіць.

ШАФЕР м. нямецк. дружка; дружбант.

ШАХЛАТЫЙ, касматы і натапыраны; калматы.

ШАХМАТЫ гульня фігурамі; шахматы. Названьне фігур: пешка — ніжнік, офицер — вышнік, лошадь, ферт — конь, царица — краля, царь — кароль.

ШАХТА ж. ням. шыбра.

ШАШКА ж. шабля.

ШАШНИ, шэпты, пошэпкі.

ШАМШУРА ж. чапец, чыпак, чэпчык.

ШАЯТЬ, гарэць бяз полымя жарам; жухнуць.

ШВАБРА ж. памяло.

ШВАЛЬ, зброд; хломазд.

ШВЕЙЦАР м. прыдзьвернік.

ШВИДКО укр. хутка.

ШВЫРЯТЬ што, кідаць, шпураць.

ШЕВЕЛИТЬ што, чым; кратаць, крануцьнуцца.

ШЕЛЕСТ м. шумценьне, шумціць; шашчыць, шастае, шаскучы, шоскат; шомаст, шамасьціць, шамацець, шамочыцца, шускат, шушчыць, шустае.

ШЕЛК м. шоўк, шаўковы, шаўкавіты.

ШЕЛЛАК м. шарляк.

ШЕЛОМ м. шышак.