Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/761

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЧУМА ж. мор, паморак. ЧУМАЗЫЙ, чарнявы, мурзаты. ЧУМИЧКА, палонік. ЧУНКИ, ручныя саначкі; санкі, крынджолкі. ЧУРБАН, калода, калодка; аслапень. ЧУРОК, калодачка, аслапок. Ў аслапкі гуляць. ЧУТЬ, ледзь. Ледзь здолеў. Ледзь дабыў. Ледзь не зваліўся. Ледзь не памёр. ЧУЯТЬ, чуць, чуткі, чуткасьць. ЧУШЬ, чаўпня, чаўпе; нісянеціца, лухта.

Ш.

ШАБАШ м. жыд. сьвята, спачынак. ШАБЛОН м. франц. соймень, соймеўка. ШАВКА, парода сабак; брэхта, шаняўка. ШАВКАТЬ, шамкать. ШАГАТЬ, крочыць. Кажуць у нас і „шаг“ як меру, шаг, сяг, сяжань аднаго парадку словы; першае як сягнуць крокам, другое ўстоячкі ўвысь рукой. ШАГ м. крок. ШАЙКА ж. банда.

ШАЙКА, абручнае начыньне: ражка, шаплік. ШАЛАПАЙ франц. целяпей. ШАЛАШ, будка, буда. ШАЛЬНОЙ, шалёны, шалець. ШАРОВАРЫ, шырокіе штаны; ганавіцы. ШАРАШИТЬ, ШАРАХНУТЬ, абалошыць, балохнуць; трахнуць, трэснуць. ШАРКАТЬ, шорхаць, шаркаць, шаркатаць. ШАРЛАТАН, ашуканец, хлюс. ШАРНИР м. завесы, завескі; вяртугі.