Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/726

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТРУНЬЕ, драньцё, транты.

ТРУПОРЕХОВАТОЕ дрэва, трупехлае.

ТРУП, труп, трупны, трупаваты, трупець.

ТРУТИТЬ, трухнуць, трухлівы, трухлівец.

ТРУТИТЬ, муляць. Бот муляе нагу.

ТРУЩОБА, ламарня. Жывуць ў ламарні, як злыдні.

ТРЯПКА ж. рызінка, ашмётка, скумат, лахмат, дзярмень.

ТРЯПЬЕ, драньцё, рызыцё, лахмацьцё.

ТРЯПИЧНИК, рызьнік, анучнік, лахмытнік.

ТРЯХНУТЬСЯ, трэснуцца.

ТРЯСКІЙ, дрогкі.

ТРЯСИНА ж. дрыгва.

ТУАЛЕТ м. франц. убор.

ТУЖУРКА ж. франц. штодзенная вопратка.

ТУЗ м. нямецк. карта з адным вочкам; панфіль, панцік. Калі у некатарых гульнях прыймаецца за старшую карту краля, то тады на яе пераходзіць назоў панфіль.

ТУЗИТЬ каго, латашыць.

ТУЛОВИЩЕ, цела без галавы, бяз рук і бяз ног кодаб, кадобішча.

ТУЛУП м. кажух, кажушок, кажушына; кажарарка, кажаронка.

ТУМАН, туман; хомар, хаморна, хаморыцца, захаморылася.

ТУМБА франц. стабур, стабурок.

ТУНЕ прысл. дармо, дарэмна.

ТУНЕЯДЕЦ м. дармаед, дармаедзтва.

ТУПОЙ, тупы, тупаваты, тупасьць, тупіца, тупіць.

ТУРБИНА ж. вал.

ТУРНИР нямецк. рыцарская забава; гарц, гарцоўнік, гарцоўніцтва.

ТУРУСЫ, брэдні.