Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/725

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ТРИГОНОМЕТРІЯ ж. грэцк. матэматыка трыкутнікаў; трыганамэтрыя.

ТРИКИРІЙ грэцк. трысьвечнік.

ТРИКО ср. тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый; рубковец (ад „рубіць“, „рубкаваць“, рабіць пруткамі з нітак тканіну, прыкл. панчохі); трыкот.

ТРІУМФ, слава.

ТРОАКАР м. франц. трыкантовае дакторскае шыла; трыканцік.

ТРОГАТЬ што, чапаць, кранаць, рухаць.

ТРОГАТЕЛЬНЫЙ, парушаючы, разчуляючы, тклівы.

ТРОНУТЬ, рушыць, крануць, чапаць, ткнуць.

ТРОН м. царскае крэсла; пасад.

ТРОПА ж. сьцежка, сьцяга.

ТРОПИК м. грэцк. выабражаная акружнасьць абапал экватара (роўнадзенніка).

ТРОСТЬ, стусіна, стусіннік, сітаваты ў сярэдзіне; чарот, чаротнік, каленісты, расьце дудкай ў сярэдзіне.

ТРОСТКА, палка, посах, пасашок; ляска.

Дайце мне лясачку, папіраціся,
Пайду к дзевачкам залецаціся.

ТРОТУАР м. франц. ходнік.

ТРОФЕЙ м. грэцк. дабытая ў ворага маемасьць; здобыч.

ТРОЮРОДНЫЙ, ў трэцім калене.

ТРУБА дымавая, комін.

ТРУБКА да курэньня, люлька.

ТРУБОЧИСТ м. камінар.

ТРУБЧАСТЫЙ, трубкаваты.

ТРУД м. праца, працаваць, працавіквіца, працоўны, працавітасьць, працавіты.

ТРУДНЫЙ, трудны, цяжкі.

ТРУНИТЬ, галузаваць, кепкаваць.