СУРОК м. норны зьвярок Aretomis bobac; байбак.
СУРѢПА расьціна Brassica napus oleifera; сьвірэпка.
СУСАЛЬ, золата, серабро і медзь у цененькіх балоначках для пазалоты; пазлота.
СУСЛО ср. саладкаваты навар на муцэ і соладзе; саламаха, саламаціць, саламашка.
СУТКИ ж. мн. дзень і ноч разам, разьдзеленыя на 24 гадзіны, час аднаго авароту зямлі кругом сваей восі: доба, пара, содні. Дзень і ноч — содні проч (Задарожжа, Дзіс. пав.). Цэлыя содні ліў дождж. Даль (Т I. 453) кажа, што „доба“ ужываецца у нас, але, бадай, ці не полёнізм гэта. Слова „пара“ ў значэньні содняў ужываецца ў Меншчыне. Суток, перавулак; суткі, отхожее мѣсто.
СУТЬ ж. істота. Дайсьці да істоты. Сама істота быцьця скрыта ад нас.
СУТЯГА, сутыр, сутырацца, сутырнік—ніца, сутыршчына, цяганіна на судох, судовая спрэчка, прычэпка. (Сьвір, Свенцянск. пав.).
СУФЛЕР м. франц. хто падсказывае акторам на сцэне іх ролі.
СУФРАГАН м. вікарны біскуп.
СУХОЙ аг. слав. сухі, сухасьць, сухаваты, суханькі, сухлы, сухласьць, сухлавіна, суш, сушыць, сухмень, сухмяны, сушэньне, сушня, сушаніна.
СУХАРЬ м. засушаны скрыль хлеба: корж; сухар.
СУХОПАРІЙ, сухі і высокі; сухашчавы, суханявы, шчаплы.
СУХОПУТНЫЙ, сухаземны, сухаездны.
СУХОЖИЛЬЕ, шчапы, сухажыльля.
СУЩІЙ, істы, вярутны. Істы, вярутны чорт.
СУЩЕСТВО, істота. Усякая істота, ўсе жывое.
СУЩНОСТЬ, істотнасьць, істасьць.