якая ў цэлым, ад галамня да сваей вярхоўкі, мае назоў; галіна, галінка, галіўя. Нарост на галамні ў форме выпуклага клуба, дзе дрэва гаіла рану на карэ, або рану ад зламанай галіны, называецца: сьвіль, сьвілавіна. Сьвілаватая дашка.
СУЛОЙ, разчына на кісель, вада з мукой і з закваскай; цэд, цадовы; цадавік, блін з цэду.
СУМА ж. торба, торбачка.
СУМАЗБРОДНЫЙ, блажны.
СУМАШЕДШІЙ, варьят, варьяцтва, варьяваць.
СУМБУР м. чаўпра, чаўпня, чаўпятня; бязсэнсіца, нісянеціца.
СУМАТОХА, завіруха, суталака, сумяціца.
СУМЕРКИ, сутонкі, сутуняць; прыцемкі; зьмерк, зьмярканьне.
СУММА, сколькасьць грошы; квота; квотнік, багач, скупец.
СУМРАК, змрок.
СУМѢТЬ, патрапіць, змагчы.
СУНДУК м. татар. скрыня, скрынка.
СУПРУГ, спрэжаны жанідзьбай, муж і жонка; сужон, сужанка, сужанцы, сужонства, сужэнскі, сужанец, сужаніца. Старое: малжонак, малжонка, малжэнства. Сужанецкія пярозвы, пасьля жанідзебныя візыты маладых (Дрысенск. пав.).
СУП м. франц. мясны навар з гардавінай і прыправамі; поліўка.
СУРГУЧ м. ляк, лякаваць, ляковы.
СУРДИНА ж. франц. глушнік, які прыладжываюць да скрыпкі каб глушыць рэзкасьць гуку.
СУРИК м. фарба, мінія.
СУРМА мэталь, антымонія.
СУРОВЫЙ, срогі, срогасьць, сражэць, срогкасьць.
СУРОГАТ м. лац. знадабьбе, заступаючае натуральны прадукт; падменнік.