Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/703

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТРЯПЧІЙ, хто ходзіць па судах, вядзе судовыя справы; адвакат.

СТРЯПУХА ж. жанчына, якая займаецца парад- каваньнем хаты; паслужніца.

СТУДЕНЬ, дрыгнік, дрыгністы; квашаніна.

СТУДЕНТ м. лацінск. вучэнь вышэйшай школы; студэнт.

СТУДЕНЫЙ, сьцюдзёны, сьцюдзець, сьцюжа.

СТУЧАТЬ, стукаць, стук, стукатня, стуканіна, стуканец; калатацьтацца; лязгаць, бразгаць, зьвякаць, гракатаць, ламатаць, ляскатаць. Лязгае зялезам аб зялеза. Бразгоча бляхай. Зьвякае нажамі. Гракоча кулаком у дзьверы. Нехта ламочацца ў браму, Ляскоча касьцямі.

А хто-ж там ў варотах калатаецца?
Павачка да цешчухны дазваляецца:
Цешчухна-матухна, пусьць у двор!
Аршан. пав. (Шэйн т. 1 ч. 2 с. 63).

СТУЖА ж. сьцюжа; золь, золкі, залчэць; заліць, вымаражываць.

СТУЛ м. дамовае знадабьбе да адзіночнага седзіва; стоўчык, ставец, услон. Стоўчык адпавядае рас. „табурет“, гэта на чатырох ножках седзішча, без прыслону для плеч. Наш: з(с)эдлік, з(с)эдаль, бывае дваякай формы: без прыслону для плеч і з прыслонам. Услон, павінен мець ззаду апорышча для плеч і поручы. Рас. „стол“, „престол“, мае ў нашай мове найме — пасад.

З руцьвянага вянца,
З дзявоцкага стаўца. (Безс. 41).


Я малы хлопчык
Стану на стоўчык. (Орація).

СТУПАЙ загад, пашоў. Пашоў вон! Пашоў дамоў!

СТУПИЦА ж. калёсная трубка, у якой ходзіць вось: трубка; начыньне да таўчэньня ў ім: мяжджэр.