гаспадарцы, у хаце. Салдаты ў шыхт станулі, шыхтуюцца.
СТРОЕНІЕ, будынак, будоўля, будаваць.
СТРОЕВОЙ лес, будаўляны, будулец; салдат, шыхтовы.
СТРОИТЕЛЬ, будаўнічы, будаўнік.
СТРОКА ж. разпаклад чаго ў простай лініі, што ідзе тасемкай, стугой; радоўка.
СТРОПИЛО, кроква.
СТРОПТИВЫЙ, прытны, прыткі; упорысты, непаслушлівы.
СТРОФА ж. грэцк. штрофа.
СТРОЧИТЬ, штрабнаваць, штрабноўка; штрабляваць.
СТРУКТУРА ж. лац. склад, будова.
СТРУСИТЬ, збаяцца чаго, паддацца страху; ўлякнуцца, лякацца, ляклівы, ляклівец, лякун, ляк; лякатаць, трасьціся са страху. Зьлякліся паноўя грыбоўя на вайну ісьці (песьня). Ляклівы, як шашок, а нахрапны, як бык. Ляклівы, на вайну ідучы валіцца, а з вайны ідучы, хваліцца. Ен і перад чортам не ўлякнецца.
СТРУЯ, цячэньне вады; ток, паток, точыцца; цякмо, цечавіна; ручво, ручыцца, ручавіна; бруя, бруіцца, бруёвая вадзіца; струга, стружыцца, стружавіна.
СТРУѲ, СТРАУС, птах Struthio camelus; струсь.
СТРѢЛА ж. страла, стрэлка, стрэл, стралаваты—вісты, страляць.
СТРѢЛЬБИЩЕ, стрэлішча.
СТРѢЛОК м. стралец.
СТРѢХА ж. страха, стрэшка.
СТРЯПАТЬ, гатаваць страву і наагул займацца жаночай гаспадаркай у хаце; гатаваць, пратаць; упратацца, прыбраць ў хаце, скончыць хатнюю пратаніну.