Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ішпілячкі—іголачкі,
Залатыя пярсьцёначкі,
Чырвоны каралічкі,
Для дзетак забавачкі.

БУЛДЫГА ж. кругляк з цаўём у форме молата: даўбешка, даўбня, пабойня цяльпага.

БУЛДЫРЬ м. пузырная пухліна, шышка: бумбель, будыр, вудыр, гуздыр.

БУЛКА ж. пшанічны хлеб: пірог, каравай-жа цэлы пшанічнага ці жытняга хлеба завецца — булка. Цэлую булку пірага далі на ўбогіх. Булка хлеба (разумеецца жытняга).

Чарка гарэлкі для голасу,
Пірог пшонны для коласу.
(Валач. песьня Ашм. Пав.)
Засьцілай сталы, кладзі пірагі,
Ды будзе к табе троя гасьцей.
(Рам. 8—9 стр. 110).

БУЛОЧНАЯ, дзе пякуць хлеб і булкі: пякарня; дзе прадаюць пшанічны хлеб: пірожня.

БУЛТЫХАТЬ, кідаць што ў ваду, баўтаць цечыва: шабаўтаць, пялёхаць. Шабоўсь у ваду. Разчабоўхаў цэлыя суды вады. Нешта такое чабоўхтаецца (Пялёхаецца) ў бутэльцы. …і цялёх пану ў ногі (Сержп. 52).

БУЛЫГА, БУЛЫЖНИК, круглаваты камень да машчэньня вуліц: глыга, глыжак, глыжмень, глыжмак.

БУЛЬОН, БУЛІОН м. фран. мясны навар. Сухі бульён, мясны навар выпараны да напоўсухой гушчыні: бульен, навар, юшнік.

БУМАГА ж. пух расьціны Gossypium: вата.

БУМАГА, да пісаньня з рызьзя і дрэва: папера папяровы. Папернік, што робіць, або прадае паперу. Паперня, фабрыка дзе робяць, паперу.

БУМАЖНИК м. скураны мяшэчак рожнай формы да нашэньня папераў ў кішані: гамэтка, вайгак, папернік. Гаманец, мяшэчак да нашэньня мэталіч-