БУДУЩЕЕ, будучына, прышласьць.
БУЖАНИНА, дымлёная і вараная сьвініна: ванджонка, дымляніна.
БУЗА маладое піва або брага: брузло. Асобная адмена пьянага квасу — пьянае брузло.
БУЗИНА ж. дрэва Syringa vulgaris: ― бэз.
БУЙВОЛ м. дзікі бык: бавол, тур.
БУЙСТВОВАТЬ, буяніць. Буян-задзіра, забіяка, разбойнік. Буй, буёк, пусташ, пусты пляц, мейсца узвышнае.
БУКАШКА, кузурка. Памылкова мяшаюць „казяўка“ з „кузурка“; першае азначае цьвёрдакрылага пругака (насѣкомое), другое „казяўка“ адносіцца выключна да водных стварэньняў пераважна саўсім бязкрылых.
БУКВА м. знак з якіх укладаюцца склады і словы ў пісьменнасьці: буква, літара.
БУКВАЛЬНЫЙ, літаральны, буквальны,
БУКВАРЬ, букар.
БУКЕТ м. франц. снапок, пук кветак: букет.
БУКИНИСТ м. франц, таргоўнік старымі кнігамі: кнігапрадаўнік, кнігапрадаўня.
БУКЛЯ, ПУКЛЯ ж. франц. закручанае, або ад прыроды курчавае пасмо валасоў: сукро, куграч, пукель. У сукры павіліся, пасучыліся валасы. (Дзіс. п). Куграткі, куграчы ў яе павіліся на віскох (Рэчыцк. пав.).
БУКСИРОВАТЬ што, цягнуць па вадзе плывучы цягар: валачы.
БУЧА ж. навар па попелі да мыцьця бялізны: жлукта. Жлукціць, выварываць, вымываць бялізну ў жлукце. Жлуктарня, будынак дзе жлукцяць бялізну. Слова—буча ў беларускай мове азначае тое, што па-расійску "нагоняй": зрабіць каму бучу.
БУЛАВКА ж. іголка з галоўкай: шпілька.
Цярэшка чаху-чаху, |