Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жывецтва; ў першым значэньні: блукаць, блудзіць; блуднік, мейсца дзе блудзяць, дзе блудныя дарогі. У другім значэньні: блудзень, блудніца, блудадзейства.

БЛѢДНЫЙ, бледны, бледнуць, бледналікі; мярцьвяністы.

БЛѢДНО-АЛЫЙ, чырвоністы.

БЛѢДНО-ГОЛУБОЙ, блакіцісты.

БЛѢДНО-ЗЕЛЕНЫЙ, зеленявы.

БЛЮСТИ каго, што, сцерагчы, надзіраць, заховываць.

БЛЮСТИТЕЛЬ м. надзорнік, захоўнік.

БЛЮДО ср. вялікая плосмая міса: паўмісак, талерка, глатка, цынатка, гэта апошняе названьне тасуюць калі талерка бывае цыновая.

БЛЮДО ср. ежа падаваная па стол: страва. Абед з трох страў.

БЛЮДЕЧКО, падстаўка пад шклянку ці чашку: сподак, сподачак, тайстэрка.

БЛЮДОЛИЗ м. місаліз, місалізьнік.

БОБОВИДНЫЙ, бабчасты.

БОГАДѢЛЬНЯ ж. прытулак для старых і калек; шпіталь, убожніца.

БОГАТСТВО ср. багацьце, багацтва. Багацтва пушыць, а убожства сушыць. Конь бяз уздэчкі, а багацьця бяз розуму. Багата — многа, засобна. Багач, эпітэт агня, Багатыр, багаты чалавек. Багаты, багачэй засобны, ўсяго маючы. Багатка — расьціна называная па расійску — одуванчик.

БОГАТЫРЬ м. татар. баечны сілач, пабіваючый адным махам многа ворагаў і розныя дзіватворы: волат, харобр, палянец, магут.

БОГ м. Бог, Божанька, Божухна.

БОГИНЯ ж. багіня, багавіца, богаўка.

БОГОБОЯЗНЕННОСТЬ, богабойнасьць.

БОГОБОЯЗЛИВЙ, богабойны.

БОГОВДОХНОВЕННЫЙ, натхнённы.