БЛЕСТКА, бляшачка ўжываная у гафтарскіх работах: блішчык.
БЛЕСНИТЬ, абдаваць або разіць бліскучасьцю; лышчэць. На гладкай паперы цяжка пісаць бо лышчыць. Палысьні люстэркам. Веснавы сьнег лышчыць, аж вачам болесна. Лышчэць, палыскаць.
БЛИЗЬ чаго, наўзблізь, каля.
БЛИЖЕ, бліжэй, бліжчэй.
БЛИЖНІЙ, кожды чалавек у стасунку да другога: бліжні, бліжак, бліжанец. Усе людзі адзін аднаму бліжнія. Любі бліжака свайго, як самога сябе. Ня зыч бліжанцу свайму благога.
БЛИЗНЕЦ м. блізьняк, блізьнец, блізьняцкі, блізьняты.
БЛИЗОРУКІЙ, у каго кароткі зрок, хто бачыць толькі зблізка: паніклівы.
БЛИЗОРУКОСТЬ, паніклівасць, паніклівіца.
БЛИК м. ням. маляр., яркае сьвятло, кладзенае на тыя мейсцы абраза, якія так асьвечаны, што блішчаць: ясва, ясьвіна, бліса.
БЛИН м. блін, блінец, аладак, налесьнік, грыбок, корж, сачэнь, цадавік. Бліны бываюць пшанічныя, аржаныя, ячныя, гарохавыя, аўсяныя, бульбяныя, прэсныя і кіслыя. На ўсю сквараду печаны, калі ён тоўсты, носіць агульную назову — блін, калі тоўсты і сухі, з молатай мукі — корж; з пшанічнай мукі на яечнай пенцы і масьле — грыбок; са ўсякай мукі на макавым ці канапельным малаку — сачэнь; з аўсянога цэду — цэдавік, цадавень; з пшанічнай мукі тонкі блін — налесьнік; дробныя блінцы кругленькія — аладкі.
БЛОК м. дзьве дрэўляныя лапы паміж якімі ўстаўлена на восі шпуля з пазам пасярэдзіне; чакала, шпульга, пярасьвер.
БЛОХА ж. чужапасны інсэкт: блаха, скочка.
БЛУД м. слова гэта, са ўсімі выводнымі, мае дваякі сэнс: а) адкланенье ад простай дарогі ў простым і пераносным значэньні і б) царкоўны і кніжны — у значэньні цялеснага грэху і бязшлюбнага су-