Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/463

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАСПОРТ м. франц. пасьведчаньне тожсамасьці асобы; пашпарт.

ПАСИВ м. фр. доўг. Процілеглае: актыў — гатоўка.

ПАСИВНЫЙ, ад’емны; актыўны: дадатны.

ПАСКВИЛЬ м. франц. безыменны, зьняважлівы, насьмешлівы твор; пашквіль.

ПАСКОРНИ, аскробкі мяздры; мяздруга.

ПАСКОННЫЙ, з горнай канаплі; пяньковы.

ПАСЛЕН, радавое найме расьцін Solanum; глісьнік.

ПАСМО ж. ніткі матаюць пасмамі; пасмо. Маток мае ад 7 да 17 пасмаў; пасмо мае 40 нітак ці 10 чысьменак па 4 ніткі.

ПАСМУРНЫЙ, хмарны, хмарлівы, хмарыцца, пахмурны. Пахмурная пагода, Захмарыўся хлапец, зажурыўся.

ПАСТБИЩЕ, паша, пасьвіць.

ПАСТЕЛЬ ж. італьян. рысунак сухімі фарбамі.

ПАСТЕРНАК м. пастарнак.

ПАСТИ статак, пасьвіць, пасьціць.

ПАСТВА ж. пасцьба, пасцьвіць.

ПАСТУХ м. пастух, пастыр, пастушок, пастускі.

ПАСТИЛА ж. лац. (pasta), запяканае фруктовае мязіва з цукрам.

ПАСХА ж. жыдоўск. (пэйсах); Вялікдзень.

ПАСТЬ, зеў, зяўло; зяпа, зяпаць, крычаць на ўсю глотку.

ПАС прысл. франц. у гульні ў карты; годзі.

ПАСЬЯНС м. франц. раскладаньне карт рожным парадкам, часам з варажбой; кабала.

ПАСЮК м. укр. пацук. Расійск.: крыса.

ПАТЕНТ м. лац. ліст на годнасьць, вучоную ступеню, на права торгу.