Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/462

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАРНИК м. цёплы ашклёны будынак для разсадкі і зімовага перахову расьцін; цяплярня, цяпліца; зруб пакрыты вокнамі: расаднік.

ПАРОДІЯ ж. грэцк. перасьмешка паважнага твору; пераробка якога твору навыварат; перасьмешка, пераніцоўка.

ПАРОКСИЗМ м. грэцк. прыступ, прыпадак хваробы; спохват, спохваты.

ПАРОЛЬ м. франц. слова перадаванае варце, дзеля пропуску ў абоз тых, якія знаюць тое слова; спокліч.

ПАРОСЬ, дробны дожджык; сітнік, сітнічок.

ПАРОХОД, паравы вадаплаў; параплаў.

ПАРТЕР м. франц. ніз, под тэатру; прыспад.

ПАРТІЯ ж. франц. аднадумнікі, сувязь людзей аднаго пераконаньня; партыя, партыйны; партызан, староннік партыі, які змагаецца за свае пераконаньні са зброяй у руках.

ПАРТИКУЛЯРНЫЙ, не афіціяльны, прыватны.

ПАРУС м. вятруг, вятругі; лаштыр.

ПАРЧА ж. залатая або сярэбраная тканіна; грызэт, грызэтовы; залататканка, залататканы.

ПАРШИ, пархі, паршывы, пархуць.

ПАР м. пакінутая адлогам зямля; папар, папарны; адлог.

ПАР м. цеклаць абернутая гарачынёй ў лятучую форму; пара, паруе, парыць, параваць, выпарывацца, паравы, парыва, параніна, параніца, выпетрываць.

ПАРОВОЗ м. цягнік. Цягнік цягне ўвесь поезд.

ПАРОХОДСТВО, вадаплаўства, вадаплаўны.

ПАСАЖ м. франц. крыты ход, праход з вуліцы ў вуліцу часам з крамамі і спаказамі тавараў; апаветнік, апаветніца.

ПАСАЖИР м. франц. сядак, сядакі, сядацкі.

ПАСАТНЫЯ ВЕТРЫ, якія ў вядомую пару году веюць заусёды з аднаго боку.